Сообщения

Сообщения за 2024

Велапаход па УЖД праз Свіцязь

Изображение
 У вялікія выходныя нічога выбітнага не атрымалася. Толькі з'ездзілі ў невялікі паход па Наваградскім узвышшы каб павіншаваць сябра з Паручына з народзінамі)  01. Усё пачалося з дызель-цягніка на Ліду ў 08.37 02. Цягнік дацягнуў нас да станцыі Наваельня   03. Ад Наваельні нас чакалі ўкатаныя палявыя дарожкі па Наваградскім узвышшы 04. Першы пункт праграмы рэчка Ятранка 05. Дакладней насып шырока вядомай зніклай вузкакалейкі Наваельня-Наваградак-Любча   06. А яшчэ дакладней рэшткі маста праз яе, якія яшчэ даволі добра захаваліся 07. Выявіліся таксама парэшткі некіх пабудоў, мяркую яны таксама маюць дачыненне да вузкакалейнай інфраструктуры 08. Бабры мост трохі адрамантавалі 09. Праз лясы і палі хутка зазірнулі да пруда ў Лезневічах 10. А там прыгожыя рэшткі былога вадзянога млына 11. Вадаспад грэблі 12. Лічы за славутасці 13. Далей рушылі ўздоўж вузкакалейкі. Насып нажаль распахана ў шматлікіх месцах, але глыбокія выямкі яшчэ існуюць 14. Памятны камень у Зароі 15. Мапа 16. Далей цяж

Ўздоўж Маўчадкі

Изображение
Лістапад пачаўся холадам, але гэта не замінае пакатайкам. У гэты раз скаталіся з Клішавічаў у Баранавічы ўздоўж Маўчадкі. Вогнішча ўсярэдзіне дабавіла аптымізму. А разам выйшла амаль 7 гадзін на амаль 80 км.   Трохі фотак далей  01. Дызель-цягнік на Ліду ў 8.37 дацягнуў нас да пп Клішавічы 02. З ранку было холадна, таму трэба было хутка круціць 03. Каля санаторыя Радон 04. Чаканне цягніка 05. Сняданак каля магазіна ў Наваельне 06. Мост у Наваельне 07. Па мастку 08. Круцілася добра, вецер был пераважна ў спіну. Плануйце трэкі правільна) 10. Укатаныя лясныя дарожкі дзе мы ніколі не каталіся 11. У гарах 12. На вышыні   13. Альпіністы на мінімалках 14. Беларускія горы суворыя і бязлітасныя   15. Абед быў на стаянцы воднікаў каля Маўчадкі. Вогнішча ў холад цяжка пераацэніць 16. Далей па асфальце 17. Па палях 18. Да фінішу блізка 19. Прагон па асфальце па шашы Р-108 20. Здавалася што апошнія кілометры атрымаюцца вельмі хутка 21. Але шлях праз Старую Мыш не самы просты 22. Палявыя пакуты