Першазімовая лясная ўкатка

Першы зімовы выезд на самой справе стаўся апошнім (а можа яшчэ не апошнім) летнім
 
 Як гэта было ў нешматлікіх фотаграфіях гэтага допісу

01. Выязжалі электрычкай на Брэст у 10.18

02. Электрычка давезла нас у Даманава

03. Даехалі да рэчкі Шчары

04. Прыгожа там зараз
05. Далей нас чакалі толькі лясы амаль да фінішу ў Баранавічах
06. Тутэйшы затоплены карьер часоў будаўніцтва М-1
07. Зараз добрае месца адпачынку, але для нас пясочніца
08. У лесе пакуль ўсё было добра
09. Накатана
10. Зазірнулі ў Селец
11. Каб набыць чаго на абед
12. Прыгожы лес каля Югаліна
13. Але дарожкі ўжо ня тыя
14. Нарэшце балота)
15. Ехаць ужо не хацелася
16. Добра што вады не было

17.  Але ўсё роўна прыгожа

 

18. Там і зрабілі абед

19. Прыгатавалі файную гарбату на вогнішчы. Самае тое што патрэбна
20. Пасля абеду нічога ўжо не прадвяшчала бяды
21. Але пачалася імправізацыя і я вырашыў пакатацца па дарожкам якіх не было на мапе
22. Патаскушкі праз завалы, просекі
23. Проста закінутыя дарогі па вырубках
24. Карацей у пекле было ня лёгка...
25. Але нікога не пакінулі
26. Вернуліся на трэк і далей была толькі хуткасць на апошніх 25 кіламетрах

27. Да цямна паспець не атрымалася, таму фінальныя распаханыя палявыя дарожкі замянілі крыху асфальтам
28. За дзень больш за 80 цяжкіх кілометраў. Трэк такі

 

Фота ў гугле

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Невельскі чыгуначны трып

Уздоўж Нёмана каменні глядзець

Ўздоўж Маўчадкі