Смаленскі чыгуначны трып
Пасля вельмі паспяховага Невельскага трыпу захацелася абкатаць зноў адчыненыя чыгуначныя шляхі на прыгарадных цягніках праз мяжу з Расеяй. У гэты раз вырашылі аднім махам абкатаць памежныя пераходы Завольша-Рудня на лініі Віцебск-Смаленск, ды Асінаўка-Красное, што на галоўным ходзе Ворша-Смаленск. Ну і зазірнулі ў Смаленск, дзе я ніколі ня быў Як гэта адбылося чытаем у вялікім допісу ніжэй 01. Да Віцебска шлях быў няпросты 02. Спачатку быў цягнік 635 Мінск-Брэст у 19.54 каб трапіць у Лунінец 03. Навошта Лунінец спытаеце вы, калі трэба ехаць у Віцебск? 04. Усё дзеля таго каб патрапіць на цягнік 606 Брэст-Полацак, які адпраўляўся з Лунінца ў 21.38 05. 10 хвілін на перасаджванне хапіла больш чым 06. Раскошнае пустое купэ ўжо чакала мяне 07. Гэты цягнік сапраўдная "кругасветка", ідзе вакол паўднёвых і ўсходніх частак Беларусі. Абкатвалі яго ў прошлым годзе . Вельмі прыемны ды ўтульны цягнік 08. Гэты шлях быў абраны дзеля таго, каб паспець на мэтавы дызель-цягнік у Віцебску, але...