Па славутасцях Западэншчыны нашай асфальтамі

Пасля марознага трыпу ў Камянец з'явіўся план пакатацца амаль тым жа маршрутам па Западэншчыне нашай. Для гэтага быў абраны маршрут з Жабінкі ў Брэст праз Камянец ды Высокае, карыстаючыся годнымі асфальтавымі мясцовымі дарожкамі. Настрою на хуткасць не было, таму ехаў у нейкім рваным тэмпе, з вялікай колькасцю прыпынкаў. У пуці перачакаў залеву ды вытрываў хвалю дняўной спякоты. Ну і вядома зазірнуў амаль да ўсіх славутасцяў якія пабачыў побач

 

Трохі фотак далей 

 01. Ранішні пад'ём у выходныя стаў амаль нормай, але па іншаму на электрычку на Брэст у 04.20 да Жабінкі не паспець

02. Глытнуўшы кавы на запраўцы, 27 км па ветру да Каменца па Р-7 заляцелі імгненна
03. Т-34-85 у Пелішча
04. Касцёл у Пелішча
05. Назва не для слабакоў
06. Вось і Камянец
07. Вежа
08. Першы пункт выкананы
09. Да адкрыцця музэя было каля 1,5 гадзін, таму я зноў не трапіў усярэдзіну вежы...
10. Узімку я падрабязна абышоў горад, таму не затрымліваўся і паехаў далей на захад
11. Зноў нейкае Мікалаева
12. З нейкай царквою
13. Шаша амаль без трафіку
14. Раптам пачаўся нечаканы дождж
15. Каля гадзіны адсядзеўся на аўтобусным прыпынку
16. І далей па маршруце
17. Дарожка на закінуты кар'ер
18. У кар'еры месцяцца "Мураўчыцкія кангламераты"
19. Невялікія і няўражлівыя
20.  Нельга нават параўноўваць з падобнымі Смольчыцкімі, кангламератамі ў Харашках, ці ў Горцы
21. Далей пара км па добрай адсыпанай грунтоўцы
22. Пад'язны пуць на кар'ер, закінуты, але цэлы
23. Закінутыя будынкі
24. Другі пункт - пасёлак Белавежскі
25. Транспартная інфраструктура
26. Расклад руху
27. Пасёлак нагадвае Жамчужны ці Мір у Баранавіцкім раёне
28. Праменад
29. Фірмавая крама тутэйшага мясакамбіната
30. У астатнім познесавецкая забудова з ЖБ пліт
31. Ды тыповых хатак
32. Гламурны бульвар
33. Царква
34. Дарога на Высокае
35. Закінуты пад'яздны пуць
36. Высокае на даляглядзе
37. Нельга не любіць Высокае
38. Але навошта так не любіць свае аўтобусы?
39. Расклад руху гарадскіх маршрутаў
40. Усярэдзіне аўтастанцыі
41. Схема руху
42. Расклад руху
43. Расклад руху
44. Цэнтральная плошча
45. Тутэйшая забудова
46. Сінагога
47. Узімку я добра аглядзеў парк, таму зараз толькі праехаў
48. Брама былога замку
49. Сажалка
50. Сядзіба Патоцкіх
51. Веладарожка
52. Высокаўскі касцёл
53. Далей па месцах баявой славы Брэсцкай 200-кі 2021
54. Вёска Воўчын
55. Знакаміты Воўчынскі касцёл
56. А потым прыйшла спякота з непрыемным ветрам у твар
57. Велабан
58. Чарговая славутасць - старажытны курган
59. Нягледзячы што дарожкі былі добрыя і маляўнічыя, ехалася ўжо зусім нялёгка. На працягу 50 км прыйшлося пазмагацца
60. Да Брэста няшмат
61. Сустрэчныя транспартныя патокі
62. На 100 км прыйшлося прыпыніцца, хоць трохі астыць ад спякотнай духаты
63. Пераезд
64. пп. Прыбужжа
65. Сядзіба Нямцевічаў у Скоках вядомае месца
66. Вельмі прыгожы будынак з прыгожым паркам
67. Апошнія кіламетры
68. Нарэшце Брэст
69. Глядзець Брэст ужо не хацелася, таму паспяшаўся на вакзал
70. Электрычка ў 15.34 давезла мяне да хаты
71. За дзень амаль 130 км.  Трэк такі

Фота ў гугле

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Вялікі вясновы велапаход па Поўначы нашай ды Себяжскі НП

Паход уздоўж Ясельды праз Жабер-Моталь-Дастоева-Дубае ў Пінск

Беняконі-Геранёны-Ліда па славутасцях