Нёман-Мікалаева Restrap 100 mile
У суботу выконвалі чэлендж Solstice Century ад Restrap. Трэба было проста праехаць 100 міляў/160 км у адзначыны перыяд летняга сонцастаяння, усё астатняе на выбар удзельніка. Абралі мы толькі рэчку Нёман каля вёскі Мікалаева ды Наваградскае узвышша. А вось спякотнае надвор'е абрала нас. +35 вядома замінала, але не спыняла. Нават праехалі даволі бадзёра - за 13 гадзін. Азёраў на Наваградчыне няшмат, ды речкі нагадваюць больш ручаі. Таму купацца шмат не прыйшлося, больш абліваліся з вясковых калодзежаў, за што вялікая падзяка тутэйшым вяскоўцам. У сухім астатке атрымана +160 да ўзроўня спякотатрываласці)
Трэк вось такі
Астатнія фотачкі можна паглядзець па спасылцы



Комментарии
Отправить комментарий