Транспартна-веласіпедны паход па Мёршчыне. Мёры-Друя
Пасля вялікага вясновага пахода лагічна было б працягнуць далей вывучаць поўнач нашу. І вось надыйшоў час Мёршчыны са сваімі знакамітымі славутасцямі, такімі як заказнік Ельня, вадаспад Вята, Лявонпаль ды іншымі. Усё гэта атрымалася ўхапіць у рамках аднадзённага, але двухночнага велапахода з транспартным фанам у нагрузку Як гэта было глядзім у вялікім допісу 01. Пуць на поўнач няпросты, толькі дабіралава ды зняццё цягнікамі займае 2 ночы (22 гадзіны у пуці). Трэба даехаць з Баранавіч ў Менск штадлерам у 20.59, каб патрапіць у прычэпны вагон Мінск-Друя ў 23.10 02. Людзей было шмат, нават раварысты былі ня толькі мы 03. Спалося дрынна, таму ў Варапаева выходзіў паздымаць тутэйшыя манёўры як і ў мінулы раз 04. Весь рух там, каб рашчапіць наш вагон, які едзе ў Друю, з вагонам які едзе ў Лынтупы 05. Засталося толькі 1,5 гадзіны пуці па даволі маляўнічай чыгунцы на Друю 06. У 6 гадзін раніцы мы ў Мёрах 07. Наш цягнік-акурак ідзе яшчэ амаль паўгадзіны да Друі 08...