Ўздоўж Маўчадкі
Лістапад пачаўся холадам, але гэта не замінае пакатайкам. У гэты раз скаталіся з Клішавічаў у Баранавічы ўздоўж Маўчадкі. Вогнішча ўсярэдзіне дабавіла аптымізму. А разам выйшла амаль 7 гадзін на амаль 80 км. Трохі фотак далей 01. Дызель-цягнік на Ліду ў 8.37 дацягнуў нас да пп Клішавічы 02. З ранку было холадна, таму трэба было хутка круціць 03. Каля санаторыя Радон 04. Чаканне цягніка 05. Сняданак каля магазіна ў Наваельне 06. Мост у Наваельне 07. Па мастку 08. Круцілася добра, вецер был пераважна ў спіну. Плануйце трэкі правільна) 10. Укатаныя лясныя дарожкі дзе мы ніколі не каталіся 11. У гарах 12. На вышыні 13. Альпіністы на мінімалках 14. Беларускія горы суворыя і бязлітасныя 15. Абед быў на стаянцы воднікаў каля Маўчадкі. Вогнішча ў холад цяжка пераацэніць 16. Далей па асфальце 17. Па палях 18. Да фінішу блізка 19. Прагон па асфальце па шашы Р-108 20. Здавалася што апошнія кілометры атрымаюцца вельмі хутка 21. Але шлях праз Старую Мыш не самы просты ...