Ўздоўж Маўчадкі
Лістапад пачаўся холадам, але гэта не замінае пакатайкам. У гэты раз скаталіся з Клішавічаў у Баранавічы ўздоўж Маўчадкі. Вогнішча ўсярэдзіне дабавіла аптымізму. А разам выйшла амаль 7 гадзін на амаль 80 км.
Трохі фотак далей
01. Дызель-цягнік на Ліду ў 8.37 дацягнуў нас да пп Клішавічы
02. З ранку было холадна, таму трэба было хутка круціць
03. Каля санаторыя Радон
04. Чаканне цягніка
05. Сняданак каля магазіна ў Наваельне
06. Мост у Наваельне
07. Па мастку
08. Круцілася добра, вецер был пераважна ў спіну. Плануйце трэкі правільна)
10. Укатаныя лясныя дарожкі дзе мы ніколі не каталіся
11. У гарах
12. На вышыні
13. Альпіністы на мінімалках
14. Беларускія горы суворыя і бязлітасныя
15. Абед быў на стаянцы воднікаў каля Маўчадкі. Вогнішча ў холад цяжка пераацэніць
16. Далей па асфальце
17. Па палях
18. Да фінішу блізка
19. Прагон па асфальце па шашы Р-108
20. Здавалася што апошнія кілометры атрымаюцца вельмі хутка
21. Але шлях праз Старую Мыш не самы просты
22. Палявыя пакуты чакалі нас
23. Цяжка, але нядоўга
24. Вось і фініш
25. Разам за дзень амаль 80 км. Трэк такі
Комментарии
Отправить комментарий