Невельскі чыгуначны трып
02. Цягніковы вайб, якога ужо даўно не было ў жыцці, не даваў спаць. Станцыённае святло, гарбата, стук колаў. Ну як тут спаць?)
03. У Воршы былі амаль у 2.30 ночы. На станцыі ня быў амаль 10 год, таму пашпацыраваць па наваколлю сам бог вялеў
04. Паравоз П36 нікуды не падзеўся
05. Зазірнулі да спячага аўтавакзала
06. Астатнія 1,5 гадзіны глядзелі на цягнікі, ды снедалі ў буфеце
07. Нам быў патрэбен цягнік 640 Ворша-Полацк
08. На самой справе гэта група вагонаў адчэпленая ад цягніка Масква-Гомель
09. Звычайны плацкарт
10. Недасып хутка сказаўся, і 3,5 гадзіны да Полацка былі ў поўным забыцці...
11. У Полацк прыехалі ў 7.36
12. Была амаль гадзіна да дызель-цягніка на Алёшчу, каб штосці паспець
13. Напрыклад, дасягнуць другасную мэту падарожжа)
14. Дызель-цягнік да станцыі Алёшча адыходзіў у 08.36
16. Нам ехаць гадзіну
17. У ДДБ1 не ездзіў амаль 20 год. Вагоны тады былі амаль новымі, але за гэты час зазналі суворы "капітальны рамонт". Ад навізны, вядома, нічога не засталося, ўсё пафарбавана пэндзлікам, нават знадворку, а арыгінальныя часткі інтер'ера заменены ў дэпо. Ўсё стала нагадваць сарай
18. Памеры "дэміхаўскага" тамбура ўсё таксама ўражваюць
19. Прыпынкі на лініі адноўленыя, нават не скажаш, што тут амаль няма ніякага руху
20. Станцыя Дрэтунь адзіная дзе ёсць які двіж
22. Далей мяжа з Расіяй
24. Трохі паглядзелі тутэйшыя запісы, чакаючы цягнік з Расеі
25. Наш цягнік ў 10.07
26. Самая галоўная загадка - які цягнік прыедзе?
27. Што будзе РА2, "акурак", ці прасцігоспадзе ДТ1?
28. Не ўгадалі, прыехала аўтаматрыса РА1
29. У базе рухомага складу перавозчыка няма такой. Відзьмо арэндаваная
30. Акрамя нас было 3 чалавекі. Патокі не вельмі уразлівыя. Параўнаць іх з памежным рухам з Украінай да 2020 года складана
31. Ніколі не ездізіў на РА1, як і астатнія ўдзельнікі нашага чыгуначнага трыпа
32. Таму было ўдвойчы цікавей
33. РА1 - "рэйкавы аўтобус" зроблены на базе метравагона "Яўза". Гэты вагон ужо далёка ня новы, іх таксама ўжо даўно не вырабляюць
34. У тамбуры
36. Кантраст стану чыгункі бачны адразу. З расейскага боку лінія відзьмо не выкарыстоўвалася амаль 10 год і добра так зарасла
37. Знакомыя назвы38. Суворыя будоўлі яшчэ часоў будаўніцтва дарогі
39. Амаль 45 км пуці цягнік ідзе амаль 1,5 гадзіны. Хуткасць не перавышала 60
км/г, а часцей і 50. На кожным пераедзе тармазілі да 20 км/г (відзьмо
выдана папярэджанне). Як гаворыцца: кожнаму слупу кланяецца
40. Ў Невелі былі ў 11.30
41. Усе надзеі на грамадскі транспарт рухнулі адразу, нават не адшукалі таксі
42. Таму наша перспектыва - за 2,5 гадзіны паспрабаваць наведаць горад пешшу
44. Транспартная інфраструктура ў рознай ступені занядбанасці
45. Тутэйшыя краявіды
47. Грамадскі транспарт у горадзе ёсць у выглядзе Газелей Next, але абкатаць ніяк не атрымалася
48. Невель асабліва не адрозніваецца ад большасці беларускіх райцэнтраў. У нас проста фарбы больш і чысцей
50. Цэнтральная плошча
51. Па ходніку
52. Прыпынак аўтобуса з парэшткамі лаўкі. Тлен і бязвыхаднасць...
53. Зазірнулі да Невельскага возера
55. Постапакалептычны пейзаж
56. Невельскае возера
57. о_О
58. Ёсць нейкая прыгажосць у гэтым. Лепей, чым персікавыя фасады ды чырвоныя дахі
59. Лаўка
60. Часу пашпацыраваць па галоўнай вуліцы не было, таму зазірнулі за фасады цэнтральных будынкаў
61. Як бы сказалі ў нас - Спадчына
62. Вельмі лампавыя руіны
64. Рэчка Еменка
65. Яўрэйскія могілкі
66. Як заўсёды ў занядбанасці
67. Па выніку накрочылі па гораду амаль 11 км за 2,5 гадзіны
68. Закінуты чыгуначны мост
69. Шыльда
70. Чуецца што чыгунка ў Невелі ў занядбанасці. Нават не скажашь што гэта даволі значны чыгуначны вузел - але калі прыпыняецца пасажырскі рух то ўсё прыходзіць у заняпад
71. На станцыі на першы пуць паставілі вагоны, ніхто нават і не падумаў, што могут быць нейкія пасажыры
72. Прыйшлося лезці праз вагоны
73. Пакуль Невель
75. Той жа цягнік і кандуктар. Запамятаваў сказаць што праезд каштаваў 203 расейских рублі
76. На адваротным пуці быў час паглядзець на прыпынкі больш уважліва
77. Платформы на ўсей лініі пад адзін вагон78. Цягнік ішоў таксама марудна, падавалася што, там не 45 км, а 100
79. Але пуці ў добрым стане, на бетоне
81. пп 398 км
82. І вось нарэшце зноў Алёшча
83. Бывай РА1. Яшчэ да 14 снежня будзе дакладна хадзіць, хто хоча, можа паспець
84. Сустрэлі яшчэ нашага сябра, які прыехаў на сустрэчу і выдвінуляся з ДДБ1 на Полацк
85. У Полацку зноў толькі гадзіна для магазіна і кароткай экскурсіі па вакзалу. 657-й Полацк-Брэст ужо чакаў нас
86. Да Баранавіч было 7 гадзін, але ў купэ час праляцеў хутка. Можа проста стаміліся ды спалі паўдарогі
87. Па выніку амаль 1200 км чыгуначнага выр'яцтва. Сэзон транспартнага фана адчынены)
А ў чым сэнс гэтага цягніку і ці ёсць рэйкі далей?
ОтветитьУдалитьСэнс палітычны. Трэба некі рух стварыць. Невель вялікі вузел, там рэйкі куды хочашь
ОтветитьУдалить