Велапаход па УЖД праз Свіцязь

 У вялікія выходныя нічога выбітнага не атрымалася. Толькі з'ездзілі ў невялікі паход па Наваградскім узвышшы каб павіншаваць сябра з Паручына з народзінамі)


 01. Усё пачалося з дызель-цягніка на Ліду ў 08.37

02. Цягнік дацягнуў нас да станцыі Наваельня

 

03. Ад Наваельні нас чакалі ўкатаныя палявыя дарожкі па Наваградскім узвышшы

04. Першы пункт праграмы рэчка Ятранка

05. Дакладней насып шырока вядомай зніклай вузкакалейкі Наваельня-Наваградак-Любча

 

06. А яшчэ дакладней рэшткі маста праз яе, якія яшчэ даволі добра захаваліся

07. Выявіліся таксама парэшткі некіх пабудоў, мяркую яны таксама маюць дачыненне да вузкакалейнай інфраструктуры

08. Бабры мост трохі адрамантавалі

09. Праз лясы і палі хутка зазірнулі да пруда ў Лезневічах

10. А там прыгожыя рэшткі былога вадзянога млына

11. Вадаспад грэблі

12. Лічы за славутасці

13. Далей рушылі ўздоўж вузкакалейкі. Насып нажаль распахана ў шматлікіх месцах, але глыбокія выямкі яшчэ існуюць

14. Памятны камень у Зароі

15. Мапа

16. Далей цяжка ды марудна цягнуліся халоднымі палямі, таму аўтакрама якую мы дагналі у Радагошчы была ў самы раз

17. Радагошча тая ў якой гарадзішча, з выдатным выглядам з яе вяршыні

Праз Валяўку паехалі на Свіцязь

18. Насколькі я не люблю Свіцязь летам, настолькі я люблю яго ў халодны час

19. Добра што ў нас холадна 9 месяцаў у годзе

20. Заставалася толькі каля 15 км палявых дарожак да канца

21. Толькі заехалі ў Цінявічы да аграсядзібы "Белыя Лугі", але фотак там нешта не нарабіў

22. Жвіравы аўтабан

23. Апошні рывок праз поле на мяжы абласцей і мы на фінішы, каб напіцца і забыцца павіншаваць сябра з народзінамі да і пераночыць

24. За дзень каля 60 км. Трэк такі

25. На наступны дзень стартавалі каля 11 гадзін

26. Маршрута не было, там проста ехалі па добрых месцах Баранавіцкага раёна

27. Крыніца ў Ясенцы

28. Будуецца новая лесвіца ды альтанка

29. Адпачынак

 

30. Вымазаліся ў полі, але ў лесе было добра

31. Польскія могілкі ў Міхнаўшчыне

32. Каля Калдычэва выехалі на асфальт і праз 20 непрыкметных кілометраў ужо піў каву ў цэнтры горада

У другі дзень каля 40 км. Трэк такі

Фота ў гугле
 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Уздоўж Нёмана каменні глядзець

Ўздоўж Маўчадкі