Ровара-чыгуначнае падарожжа па Прыдзвіншчыне. Езярышча-Руба-Віцебск
Раварова-чыгуначныя падарожжы працягваюцца. У гэты раз надыйшоў час дасягнуць чарговай чыгуначнай ўскраіны Беларусі - Езярышча. Але гэтым мэты не абмежваліся: Здраўнёва, Дзвіна ды Руба з кар'ерам Гралёва - толькі частка цікавосцей, што пашчасціла пабачыць у дарозе Глядзім як гэта было ў вялікім допісу 1. Падарожжа пачалося са штадлера у 20.59 да Менску, потым перасадка на начны 625 Менск -Віцебск, да пп Лётцы 2. Чаму Лётцы, калі можна было даехаць да Віцебска і сесці на дызель-цягнік да Езярышча? Таму што катацца з раніцы вельмі хацелася, а не марнаваць час у Віцебску 3. пп Лётцы з даволі магутным раскладам руху, нават пасажырскія цягнікі тут прыпыняюцца. Усё дзеля падвоза пасажыраў у тутэйшыя санаторыі чыгуначнікаў. Але з попытам неяк не задалося - прыехалі толькі мы 3. Стартавалі ў 07.25. У нас было 1,5 гадзіны і 20 км невядомых дарожак да станцыі Лужесна, каб паспець на дызель-цягнік у Езярышча 4. Пад'ехалі да санаторыя, але на...