Смаленскі чыгуначны велатрып. Гнёздава, Катынь, Дняпро, Смаленск
1,5 гады таму мы ажыццявілі Смаленскі чыгуначны трып, дзеля абкаткі прыгарадных цягнікоў па лініях Віцебск-Смаленск, Ворша-Смаленск. Але тады гэта былі звычайныя прыгарадныя цягнікі са стыкоўкай па мяжы. І вось у красавіку гэтага года пачаўся ўжо паскораны прамы рух цягнікоў Ворша-Смаленск і Віцебск-Смаленск . Навіна была як выклік, але чакаць зімы, каб абкатаць новыя цягнікі, не хацелася. Ды і невядома сколькі яны пратрымаюцца, можа да зімы адменяць. Таму было вырашана стварыць транспартна-фанавую паездку, але з дададкам велафармата Атрымаўся такі сваеасаблівы паход, аб якім я распавяду далей 01. Пачалося ўсё з "штадлера" 726 Брэст-Мінск у 20.59 да Менску 02. У Менску 40 хвілін на перасадку ў 634 Гродна-Камунары да Воршы. У плацкарт набылі на 2 ровара адзін дадатковы білет, таму ўсё даехала добра 03. У Воршы былі да світанку 04. 1,5 гадзіны было на тое, каб іспіць кавы з блявашамі, ды пашпацыраваць па пустым вакзале 05. Нам тут чакаць нашу хуткасную электрычку н...