Смаленскі чыгуначны велатрып. Гнёздава, Катынь, Дняпро, Смаленск

1,5 гады таму мы ажыццявілі Смаленскі чыгуначны трып, дзеля абкаткі прыгарадных цягнікоў па лініях Віцебск-Смаленск, Ворша-Смаленск. Але тады гэта былі звычайныя прыгарадныя цягнікі са стыкоўкай па мяжы. І вось у красавіку гэтага года пачаўся ўжо паскораны прамы рух цягнікоў Ворша-Смаленск і Віцебск-Смаленск. Навіна была як выклік, але чакаць зімы, каб абкатаць новыя цягнікі, не хацелася. Ды і невядома сколькі яны пратрымаюцца, можа да зімы адменяць. Таму было вырашана стварыць транспартна-фанавую паездку, але з дададкам велафармата

 Атрымаўся такі сваеасаблівы паход, аб якім я распавяду далей

01. Пачалося ўсё з "штадлера" 726 Брэст-Мінск у 20.59 да Менску 

02. У Менску 40 хвілін на перасадку ў 634 Гродна-Камунары да Воршы. У плацкарт набылі на 2 ровара адзін дадатковы білет, таму ўсё даехала добра
03. У Воршы былі да світанку
04. 1,5 гадзіны было на тое, каб іспіць кавы з блявашамі, ды пашпацыраваць па пустым вакзале
05. Нам тут чакаць нашу хуткасную электрычку на Смаленск
06. Да 05.30 падалі ЭП3Д да Смаленска

07. Пад пафасную справу хуткаснага спалучэння Смаленск-Ворша, ў Смаленск была адмыслова перадана пара свежых ЭП3Д з Растова

08. Але попыту на электрычку пакуль няма. У цягніку налічылі каля 15 пасажыраў - гэта амаль нічога

09. Затое шмат месца каб паставіць ровары. У спакаваным стане плаціць за іх не прыйшлося
10. Схема руху на Смаленскім вузле
11. Паехалі
12. Размаляваны вагон
13. Праз 1:40 у 07.10 былі ў Смаленску. На вакзале масштабная праца па дабраўпарадкаванню, але аб гэтым пазней
14. Мы выдвінуліся па Віцебскай шашы на захад, каб наведаць Гнёздаўскі запаведнік-музэй, ды Катынь
15. З надвор'ем ня вельмі связло
16. Ноччу прайшла добрая залева
17. І ў лесе было вельмі вільготна ды брудна, добра што ўзяў "горнік"
18. Спачатку зазірнулі да, так званай, стаўкі Гітлера "Мядзвежая берлога"
19. Не ўражвае. Можа падземная частка больш цікавая, але не гэты бункер
20. Далей да Гнёздаўскага музэя-запаведніка
21. Заязжалі з непараднага боку
22. Цэнтральная частка комплекса
23. Указальнікі
24. Раскапаныя курганы
25. Шыльда
26. Галоўная дарога
27. У лясной частцы музея шмат сцежак ды дарожак прыдатных для шпацыру ды веласіпеда
28. Нягледзячы на раніцу ды сырасць сустрэлі адпачываючых бягуноў
29. Па мастку
30. Альтанка-бухальня
31. Горка-дзяцёўня
32. Малая архітэктурная форма
33. Уваход у музэй
34. Шыльда
35. Па шашы на захад
36. Тэрытарыяльна гэта ўсё Смаленск, таму і аўтобус гарадскі
37. Наступны пункт нашага падорожжа - мемарыяльны комплекс Катынь
38. Там забаронены рух на ровары, таму пакінулі іх на ўваходзе
39. Схема комплексу

Месца вельмі атмасфернае і журботнае, аб якім больш падрабязней напісаў па спасылцы у трэдз

40. Пасля Катыні захацелася адразу да Дняпра

41. Пашчасціла адшукаць толькі руіны, але не планавыя дарожкі
42. Аб'ехалі па шашы
43. Дзе хутка звернулі на трасу ХСМ марафона "Старыца Дняпра"
44. Вось і сам Дняпро
45. Ніжэй горада ён даволі забруджаны
46. Рэчка
47. Па мосце
48. Падыходаў да Дняпра зусім няшмат, задзяўбаліся іх шукаць доўгімі мокрымі пойменымі дарожкамі з агромістымі лужынамі. Вельмі быў сабе ўздзячны, што ўзяў менавіта горны ровар
49. Нарэшце зручнае месца адшукалася
50. Тутэйшыя краявіды
51. Праз паўгадзіны адпачынку пачалася залева, якая прыпыніла нас на беразе на гадзіну

52. Выязжалі па макрэчы і лужынам на шашу праз кавярню, якая сугрэла кавай ды цеплынёй, далей паехалі ў Смаленск
 
52. Першы пункт - парк Рэадаўка
53.  Зараз там ідзе будаўніцтва дарожак
54. Парк знакаміты сваёй МТБ трасай, але паспрабаваць яе не атрымалася. Бруд мясіць сярод лужынаў ужо хапіла на Дняпры
55. Таму толькі зазірнулі
56. Паспрабавалі тутэйшыя веладарожкі
57. Далей у цэнтар горада
58. Пасля мінулагодняга наведвання Смаленска шмат што змянілася. Горад зазнаў маштабнае дабраўпарадкаванне. Цэнтар горада вілізаны і выглядае вельмі прыемна
59. Тутэйшыя МАЗ-203 на маршрутах
60. Будынак
61. Трамвай усё такі ж добры КТМ-608
62. Ды КТМ-623
63. Каля вакзалу ідзе масштабнае будаўніцтва. Знесена ўся дарожная інфраструктура і будуецца занава. Нават трамвайныя пуці перакладаюцца на бетон
64. Рэкляма
65. Ну і ад тутэйшага смаленскага крамлю нікуды не падзецца
66. Выгляд на Капыценскую вежу
67. Вежа
68. Шыльда
69. Аглядальная пляцоўка на вуліцы Нагіна

70. Побач існуе і непарадная спадчына. Дом купца Тараева
71. Шыльда
72. Уладзімірская набярэжная з помнікам князю Ўладзіміру
73. Выгляд на Дняпро
74. Выгляд на мост
75. Цэнтр Смаленска даволі халмісты. Толькі праехаўшы па ім можна добра укатацца
76. Што мы і зрабілі)
77. Сцяна ўздоўж вуліцы Цімірязава ды вежа "Арол"
78. Апошнія пару гадзін каталіся па цэнтральных вуліцах і глядзелі як трэба ўпарадкоўваць горад, каб было зручна і ўтульна для турызму і адпачынку
79. Тутэйшы бэнд даваў канцэрт
80. На плошчы Пабеды
81. Малыя формы
82. Маляўнічы спуск па Вялікай Савецкай
83. Пешаходны мост
84. Дняпро
85. Галоўныя храмы Смаленска
86. Вось такі ён Смаленск
87. Вяртаючыся да дому мы простых пуцей не шукалі. Выязжалі дызель цягніком у 20.20 да Віцебска. Хуткасны РА3 давёз нас амаль без прыпынкаў. Пасажыраў было каля 30 на 2 вагона. Тут гэта больш падобна на транспарт
88. У Віцебску было 2 гадзіны, каб трохі пакатацца
89. На вакзале было не пуста. Жыццё ідзе
90. Трохі праехаліся да цэнтра ды уздоўж Дзвіны
91. Селі на цягнік 679 Віцебск-Гродна ў 00.23
92. Для ровараў зноў набылі адмысловы білет. 3-я полка для новых плацкартаў ўжо не варыянт...
93. 8 гадзін і я дома

94. І яшчэ. З-за вайны ГПС у Смаленску ўжо некалькі год не працуе, таму арыёнтаванне, як у былыя гады, па мапе. Інтэрнэта таксама амаль няма, а калі ён есць, дык нішто не адкрываецца без ВПН, а мой ВПН быў заблакаваны :) Поўны лічбавы дэтокс. Таму і мапа маршрута толькі такі абгрызак трэка. Але стары добры колавы велакампутар, якому вашыя гпсы нафіг не патрэбныя, налічыў 70 км за дзень


 Допіс пра Катынь

Фота ў гугле

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Паход уздоўж Ясельды праз Жабер-Моталь-Дастоева-Дубае ў Пінск

Вялікі вясновы велапаход па Поўначы нашай ды Себяжскі НП

Транспартны тур Друйска-Лынтупскі , праз Браслаў ды Глыбокае