Смаленскі чыгуначны трып

Пасля вельмі паспяховага Невельскага трыпу захацелася абкатаць зноў адчыненыя  чыгуначныя шляхі на прыгарадных цягніках праз мяжу з Расеяй. У гэты раз вырашылі аднім махам абкатаць памежныя пераходы Завольша-Рудня на лініі Віцебск-Смаленск, ды Асінаўка-Красное, што на галоўным ходзе Ворша-Смаленск. Ну і зазірнулі ў Смаленск, дзе я ніколі ня быў

Як гэта адбылося чытаем у вялікім допісу ніжэй

01. Да Віцебска шлях быў няпросты

02. Спачатку быў цягнік 635 Мінск-Брэст у 19.54 каб трапіць у Лунінец

03. Навошта Лунінец спытаеце вы, калі трэба ехаць у Віцебск?

04. Усё дзеля таго каб патрапіць на цягнік 606 Брэст-Полацак, які адпраўляўся з Лунінца ў 21.38

05. 10 хвілін на перасаджванне хапіла больш чым

06. Раскошнае пустое купэ ўжо чакала мяне

07. Гэты цягнік сапраўдная "кругасветка", ідзе вакол паўднёвых і ўсходніх частак Беларусі. Абкатвалі яго ў прошлым годзе. Вельмі прыемны ды ўтульны цягнік

08. Гэты шлях быў абраны дзеля таго, каб паспець на мэтавы дызель-цягнік у Віцебску, але аб гэтым далей

09. У Калінкавічах падселі яшчэ ўдзельнікі падарожжа з Менску

10. Ранішняя кава ў цягніку абавязковая, але гламурныя стаканы кудысці зніклі(

11. У 07.40 былі ў Віцебску

12. У нас была адна гадзіна каб трохі пашпыцарываць па прываказальнай плошчы, ды зазірнуць у краму

13. Арка

14. Ну яшчэ наведалі аўтавакзал

15. Міжнародныя перавозкі сапсаваліся...

16. Наш дызель-цягнік на Завольшу ў 08.40 ўжо чакае нас

17. Ледзь больш за гадзіну пуці і мы ў Завольшы

18. Расклад руху

19. Было шмат часу каб паглядзець наваколле

20. Расклад руху аўтобусаў

21. Былая паштовая станцыя
 


22. Крык душы

23. Снега нідзе няма. Цёплая зіма ў гэтым годзе

24. Возера

25. Дачакаліся цягнікоў

26. Наш РА2 таксама без спазнення

27. Перасадка на Смаленск ды Віцебск. Адпраўленне ў 11.17 ды 11.05

28. У гэты раз амаль дакаладна ведалі, што будзе менавіта РА2

29. Два вагоны ад розных цягнікоў 040/061

30. 2008-га году выпуска

31. Схема Смаленскага прыгараднага вузла

32. Людзей было ня шмат

33. У параўнанні з РА1 атмасфера меньш лампавая, але таксама нядрэнна

34. У Рудне памежны кантроль ды доўгі прыпынак дзеля гэтага

35. Далей паляцелі

36. Пункт за пунктам

 

37. Транспартная інфраструктура ў рознай ступені занядбанасці

38. РАха "палівала" месцамі сотню, але таксама і спыніліся з-за нейкай дробнай паломкі

39. Хутка дасягнулі прыгарада Смаленска

40. Ды выехалі на "галоўны ход"

41. У 13.31 мы былі ўжо ў Смаленску. Амаль 4 гадзіны мы патрацілі пэўна каб абкатаць тутэйшы электратранспарт, ды трохі азнаёміцца з цэнтрам горада

42. Пачалі з трамвая

43. Потым тралейбус, які выглядае куды хужэй за трамвай і ходзіць радзей

44. Але пракаціліся на ЗіУ-682, якога я нават не бачыў шмат гадоў

45. У Смаленску наглуха адсутнічаў GPS сігнал, таму арыёнтаваліся як раней па мапе ды схеме транспарту

46. Зразумела з-за чаго

47. У цэлым трамвай пакінуў нядрэнныя пачуцці. Не хапае лоска, але ходзіць добра

48. На маршрутах у асноўным КТМ-619, 608 ды 623

49. Трохі пашарпаныя, але ходзяць добра

50. Рэкляма...

51. Ну і шматліткія маршруткі, Газелі Нэкст ды іншыя

52. З паўнавартастных аўтобусаў бачылі МАЗ-203, але няшмат

53. Напрыканцы прашвырнуліся па цэнтры

54. Горад нагадвае любы беларускі аблцэнтр па тыпу Гомеля ці Магілёва

55. Яно і не дзіўна - у адной краіне фармаваліся, у адзін час

56. Центральная плошча

57. З катком ды машынкамі

58. Тутэйшая пешаходка

59. Цэнтральны парк

60. Чымсьці нагадвае парк Жылібера ў Гродна

61. Прыемная зона адпачынку

62. Сажалка

63. Парэшткі Смаленскай крэпасці

64. Смаленскі крэмль добра вядомая мясцовая славутасць

65. Але шмат навадзельнага, трэба неяк падрабязней наведаць яе

66. Стэла

67. Далей завярнулі за вугал каб наведаць Смаленск сапраўдны

68. Адразу бачна недахоп дабраўпарадкавання, нават галоўны мост праз Дняпро выглядае не вельмі

69. Сам Дняпро некі правінцыяльны тут

70. Няма чаго нават казаць

71. Па дарозе да вакзала сустрэўся цікавы ІЖ-2717

72. Зазірнулі да аўтавакзала

73. Нарэшце і прыгарадны вакзал

74. Расклад руху прыгарадных цягнікоў для такога горада і вялікага чыгуначнага вузла вельмі малы. Занядбанасць адчуваецца

75. На платформе РА2

76. І наш ЭД9М-0225 на Асінаўку ў 17.23

77. Цягнік 2008 году, але вельмі іржавы

78. Стан такі сабе...

79. У Красным нікога не засталося

80. У Асінаўку даехалі адзінкі, памежны рух пакуль толькі пачаў працаваць і аб ім мала хто ведае

81. Нас чакала электрычка на Воршу ў 19.39

82. Таксама пустая

83. У 20.10 мы былі ў Воршы. Амаль 3 гадзіны на 120 км...

84. Да Мінск можна было ехаць той жа электрычкай, але мы палічылі лепей ехаць на хуткасным ЭС1П "Ластаўка" ў 20.56

85. Ехалі даволі павольна і хутка, нават незаўважна апынуліся ў Менску ў 22.59

86. Нажаль чакаць майго 631-га Мінск-Гродна на Баранавічы ў 00.50 прышлося амаль 2 гадзіны

87. У павольным плацкарце праспаў большую частку пуці і ў 4 гадзіны ночы ужо быў дома

88. Вось такое чыгуначнае падарожжа на больш чым 1300 км


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Невельскі чыгуначны трып

Уздоўж Нёмана каменні глядзець

Ўздоўж Маўчадкі