Марафон Камяні 200. Спякотна-рэльефныя пакуты
Зноў паўдзельнічаў у МТБ марафоне "Камяні 200". Гонка стартуе ад Менскага мора па трэку ў 200 км у любы час які хочацца, абмежавана толькі працягласць - 3 тыдні ў чэрвені. Усе вынікі фіксуюцца ды правяраюцца ў страве, а ўдзельнікам павага ды прызавы фонд ад саміх удзельнікаў

Як гэта было глядзім далей
01. Выязжалі з Баранавічаў электрычкай на Менск у 06.26, дзе пераселі на гарадскі цягнік у 09.25 да Ждановічаў
02. На старце на 5 пляжы былі каля 10.0003. Запамятайце гэтыя шчаслівыя твары)04. У гэтым годзе трэк быў реверснуты, ды зменены на 25%, таму першыя 20 км па асфальце05. Патрапілі ў дарожны рамонт06. Сустрэчны ПАЗ-320407. Па асфальце ехалі нядоўга08. Хутка пачаўся жвір09. Ды рэльеф таксама даў зразумець што 1300 метраў набора ўсё такі10. Знакаміты лес каля Шаршуноў, з-за камянёў на дарозе, але на горніку гэта амаль не адчувальна11. Рэльеф пакуль не замінаў, ды і гонка толькі ў самым пачатку, амаль і не пачыналася12. Адпачынак13. Акведук на Канатопцы14. Рэчка перакрыжоўваецца з Вілейска-мінскім Каналам 15. Вельмі маляўнічае месца16. Знакаміты брод17. Далей доўгая гравейка па беразе18. Сустрэчны МАЗ-25619. Мост праз Канал20. Канал21. МАЗ-25722. На 80 км у Іллі першы абед23. Далей пад'ехалі да Вілейскага вадасховішча24. Галоўны канал25. Пякло ўжо бязлітасна, таму прыйшлося купацца26. Далей топчам жвіравы аўтабан27. Вілейскае вадасховішча28. Вёска Вязынь29. Лайно, спякота - ўсё што патрэбна)30. Кантрольны МАЗ-5549 нікуды не падзеўся31. Трохі асфальту32. На 140 км дыстанцыі добра вядомая запраўка33. Самы час зноў паабедаць34. Запраўка была нейкім вадападзелам: зноў пачаўся рэльеф і спякота нарэшце нас накрыла35. 25 км было проста змаганне36. Але неяк вытрывалі37. Спякота спала ды рэльеф заспакоіўся38. Жвір хутка перайшоў на асфальт і апошнія 20-30 км ехалі вельмі хутка39. Цямнела, але маляўнічы вадаспад на Канале прапусціць нельга40. Па выніку фінішавалі да 00.00 і праехалі дыстанцыю за 13:35. Нядрэнна для "матраснікаў")41. У гэты раз не спяшаўся паспець на цягнікі. Таму пасля начного адпачынку на Мінскім моры ды 17 км па начным Менску з'ехалі на электрычцы ў 04.1942. За дзень 210 км. Трэк такі









































Комментарии
Отправить комментарий