Веламарафон Соль Палесся 2026. Зноў замыкальны

Чарговы веламарафон "Соль Палесся" і зноў я замыкальны на вялікай дыстанцыі ў 130 км. У гэты раз было не так спякотна як 2 гады таму, але працы хапіла: рамонт ровара, барацьба за дысціпліну ды дапамога стаміўшымся ўдзельнікам па дарозе на фініш

 Трохі справаздачы і фотак ў допісу 

 01. У Салігорск прыехалі яшчэ ў пятніцу, дзе затрымаліся на Салігорскім вадасховішчы з намётамі


02. Старт у суботу як заўсёды ад будынку Беларуськалія, пад якім сабралася больш 2800 чалавек! Салігорск вядома не Лас-Вегас і ледзь не трэснуў ад такой колькасці ўдзельнікаў ды гасцёў. Арэндаваць жыллё на гонку было амаль не магчыма
03. Я зноў упісаўся кантралёрам ды замыкальным на 130 км дыстанцыі, таму мой пункт кантролю  ад ў 5 кілометрах ад старта
 04. Лідары паказаліся даволі хутка, за машынаю ДАІ
 
05. Але асноўны натоўп ішоў амаль паўгадзіны!
 06. Амаль 3000 чалавек не жарты!

 
07. Пасля дапамогі ў рамонце прабітага кола, вырваўся на аператыўны прастор
 

08. Але нядоўга. Хутка дасягнуў канца групы, мне за ім плесціся...

09. Пачаліся солеадвалы 2РУ
10. А вось і заезд на тэрыкон
11. У пекле нялёгка!
12. Мяне папярэдзілі, што вялікая група "фіт-марафона" з'ехала з маршрута і паехала на тэрыкон 2 РУ, але столькі людзей я не чакаў
 

13. Краявіды там канешне заліковыя

14. Але парадак ёсць парадак. Сагнаўшы з гары парушальнікаў ды безбілетнікаў паехаў з імі далей
15. Тым больш мэтавы тэрыкон 3РУ ужо быў на даляглядзе
16. Тутэйшыя дарожкі


17. Чырвоныя шламасборнікі
18. Вось і тэрыкон 3РУ. На якім я ўпершыню
19. Нічога асаблівага, акрамя набору вышыні20. "Здаўшы працу" ў канцы фітмарафонцаў, пачаў даганяць канец групы на 130 км21. Дасягнуў яе толькі на пункце харчавання перад тэрыконам 4 РУ
22. Далей на тэрыкон 4-га рудніка
23. Замыкальныя на 85 км
24. Па аб'язной дарозе
25. Заязжаем на тэрыкон


26. Дзесці ў Афганістане)
27. Самыя маляўнічыя віды менавіта там

28. Краявіды з гары вельмі ўражваюць

29. Ўнізе чарговы пункт кантролю
30. Мне трэба было хутка паспець на развілку дыстанцый, дзе сцякаў прамежны кантрольны час, пасля чаго ўсе ўдзельнікі вялікага мараыфону ехалі на зрэзку. Па пуці паразмаўляў з кожным марафонцам, усе былі згодныя рэзаць
31. Руднікі ды бясконцыя жвіравыя палі ўжо надакучылі, таму апошнія 50 км "паўднёвай пятлі" па лесе былі як подых свежага паветру
32. Нават кукурузнае поле было ў весялосць

33. Дарожкі ў абыход возера
 
34.  Апошнія кілометры бадзёра гнаў стаміўшыхся адсталых удзельнікаў на фініш
35. Апошнія кіламетр
36. Добра што паспелі да 20.00

38. Ехаць дахаты не было ніякага сэнсу, таму засталіся яшчэ на ночку на Салігорскім возеры


 

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Вялікі вясновы велапаход па Поўначы нашай ды Себяжскі НП

Беняконі-Геранёны-Ліда па славутасцях