Транспартна-веласіпедны паход па Мёршчыне. Мёры-Друя

Пасля вялікага вясновага пахода лагічна было б працягнуць далей вывучаць поўнач нашу. І вось надыйшоў час Мёршчыны са сваімі знакамітымі славутасцямі, такімі як заказнік Ельня, вадаспад Вята, Лявонпаль ды іншымі. Усё гэта атрымалася ўхапіць у рамках аднадзённага, але двухночнага велапахода з транспартным фанам у нагрузку

 Як гэта было глядзім у вялікім допісу

01.  Пуць на поўнач няпросты, толькі дабіралава ды зняццё цягнікамі займае 2 ночы (22 гадзіны у пуці). Трэба даехаць з Баранавіч ў Менск штадлерам у 20.59, каб патрапіць у прычэпны вагон Мінск-Друя ў 23.10

02. Людзей было шмат, нават раварысты былі ня толькі мы03. Спалося дрынна, таму ў Варапаева выходзіў паздымаць тутэйшыя манёўры як і ў мінулы раз
04. Весь рух там, каб рашчапіць наш вагон, які едзе ў Друю, з вагонам які едзе ў Лынтупы

05. Засталося толькі 1,5 гадзіны пуці па даволі маляўнічай чыгунцы на Друю

06. У 6 гадзін раніцы мы ў Мёрах
07. Наш цягнік-акурак ідзе яшчэ амаль паўгадзіны да Друі
08. Стартуем
09. Спачатку зазірнулі на аўтастанцыю
10. Аўтастанцыя знаходзіцца ў працэссе рамонту перад "дажынкамі", таму расклад руху не знайшлі, але падцвердзілася інфа пра аўтобус на Верхнядзвінск, які ходзіць па суботах пад гэты цягнік. Трэба браць у абарот транспратнага фана
11. Далей трохі Мёраў якія закатваюцца ў плітку перад дажынкамі

12. Набярэжная
13. Наступны пункт - Заказнік Ельня
14. Гатэль "Журавліная Ельня"
15. Уваход на экатрапу 5 рублёў, але аплаціць немагчыма. Ні касы ні ынтырнэта няма
16. Пачатак трапы
17. Аглядальная вышка
18. Страшна!
19. Тутэйшыя краявіды
20.
21. Як кажуць насціл толькі адрамантавалі, таму ехаць па ім вельмі добра
22. Нам пашанцавала

23. Бераг возера
24. Можна купацца
25. Канал
26. Альтанка
27. Пад'яздную дарогу засвальтафалі, ды прыцягнулі ворах камянёў
28. Каб было дзе інстаграміцца
29. На 40 км пуці надвор'е пачало сапсавацца. Пачалі шукаць месца каб перачакаць дождж
30 Амаль 2 гадзіны залевы перачакаліся ў закінутым доме31. Пакуль круцім асфальце, усе складанасці яшчэ наперадзе32. Наступны прыпынак рэчка Дзвіна
33. Адкуль столькі лодак?
34. Таму што Верхнядзвінск (Дрыса) на іншым беразе
35. Да будаўніцтва маста ва Ўзмёнах тут пачыналася дарога Р-18 і быў паром, потым наплаўны мост. Яна і зараз тут пачынаецца
36. Але нам далей па "жвіравай" дарозе ўздоўж Дзвіны
37. Калі б мы ведалі што нас чакае....

38. Мясціны тыя заліковы грэбяні. Аматарам спадабаюцца
39. Доўга шукалі добрыя падыходы да Дзвіны, але іх там амаль няма40. Дасягнулі Лявонпалі з яе знакамітай калёнай у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года
41. Шыльда
42. Ахоўная шыльда
43. Даўно хацеў патрапіць туды. Можна сказаць здзейснілася чарговая мара ідыёта
44. У Лявонпалі не толькі калёна, але і шмат іншага. Напрыклад, будынак былой школы
45. Дзвіна побач, з добрым падыходам
46. Дзе мы таксама купаліся
47. Зараз там адмялі падобныя на Прыпяцкія. Аб чым я распавядаў раней
48. Транспартная інфраструктура
49. Траецкая царква
50. ГАЗ-53
51. Будынкі сядзібы Лапацінскіх
52. Сядзібны дом
53. Брама
54. Рэчка Волта55. Дарога да вадаспада на рэчцы Вята была цяжкая ды небяспечная
56. У пекле нялёгка!
57. Вось і сам вадаспад
58. На самой справе гэта былы млын, але ўражвае памерамі
59. Сажалка
60. Грэбля
61. Месца вельмі раскруцілася ў сацсетках у апошнія гады. Туды нават возяць адмысловыя экскурсіі
62. І зараз, нягледзячы на надвор'е, там было шмат людзей. Прыходзіцца 1,5 км крочыць ад самой вёскі па бруду ды лужынам
63. Беларускія славутасці - суворыя і бязлітасныя
64. Да фінішу трэка заставалася зусім няшмат
65. Зазірнулі да маляўнічага касцёла ў Ідолтах
66. Чыгунка на Друю побач
67. Уязажаем у Друю
68. Станцыя нас пакуль не цікавіць
69. У Друі было шмат часу каб прывесці сабе ў парадак пасля бурнага дня, ды паглядзець мястэчка, што не вельмі атрымалася ў мінулы Друйска-Лынтупскі тур
70. Касцёл з царквою, пахаванне
71. Памежны слуп кажа што мяжа побач
72. Але памыць ровары ды адмыць сабе насупараць Латвіі бясцэнна)

73. Надвор'е зусім не спрыяла шпацыру. Пачаўся крэпкі вецер, блізкі да урагана, нават упала пара дрэваў, абарваўшы правады, але нам не замінала)


74. Галоўнае тут менавіта Дзвіна, ды выгляд на латвійскую вёску Піедруя на ішым беразе


75. "Чыгуначная" крама
76. Друйскі кот і крык душы прадаўца))
77. Пойма Друйкі
78. Былы УЖД мост праз Друйку
79. Вялікія яўрэйскія могілкі

80. Барысаў камень
81. Фінішавалі на станцыі Друя
82. Зала чакання
83. Расклад руху - 2 пары аднавагоннага цягніка на Менск у тыдзень
84. У 21.05 пагрузіліся ў адваротны бок. Шчыра кажучы мы там садзіліся не адныя, і нават да Менску вагон прышоў амаль поўны
85. Зноў Варапаева
86. І зноў манёўры двух вагонаў
87. Раніцай ў 06.26 былі ў Менску дзе пераселі на электрычку ў 07.14 на Баранавічы. 13 гадзін толькі ехаць цягніком у адзін бок (больш чым на ровары) - сапраўднае транспартнае задавальненне)
88. За дзень 114 км, трэк такі

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Веламарафон Соль Палесся 2026. Зноў замыкальны

Вялікі вясновы велапаход па Поўначы нашай ды Себяжскі НП

Беняконі-Геранёны-Ліда па славутасцях