Транспартны тур Друйска-Лынтупскі , праз Браслаў ды Глыбокае

Транспартна-чыгуначныя туры для мяне справа зімовая, таму што лета ў асноўным аддадзена ровару ды іншым актыўнасцям. Але паездка ў глухі чыгуначны тупік да Друі ды Лынтупаў гэта асаблівая справа: туды ехаць магчыма толькі летам, каб паглядзець ўсё калі святло. А тут яшчэ і чуткі пайшлі пра закрыццё пасажырскага руху ў Друю (спадзяюся што толькі чуткі), таму было вырашана хутка і даволі спантанна ехаць, каб абкатаць гэты мядзвежы вугал Беларускай чыгункі

Ніжей ўсе падрабязнасці гэтага эпічнага трыпа

01. Чыгунка Крулеўшына-Лынтупы, ды Варапаева-Друя знаходзяцца на захадзе Віцебскай вобласці. Каб іх абкатаць карыстаючыся толькі грамадскім транспартам хапіла 2-х сутачнай паездкі цягнікамі з дапамогай некалькіх аўтобусаў

02. Усё пачалося вядома са станцыі Баранавічы-Палескія
03. Выязжаў электрычкай да Мінска ў 17.53
04. Потым перасеў у начны цягнік 625 Мінск-Віцебск у 21.43
05. А дакладней у прычапны вагон Мінск-Друя

Цягнік ідзе складаным шляхам, мяняе напрамак у Маладзечна, Крулеўшчыне, Варапаева. Вагоны да Друі двойчы перачапляюцца ў Крулеўшчыне ды Варапаева, а астатнюю частку пуці цягнік ідзе ўжо ў адзіноце. 

Далей, каб дасягнуць Лынтупаў, трэба было ехаць з Друі праз Браслаў да Глыбокае аўтобусамі, потым з Глыбокага да Лынтупаў прыгарадным цягніком


 06. Нам пашчасціла што у гэты дзень прычапілі яшчэ адзін купейны вагон і таму ехалася даволі камфортна

07. Цягнік ідзе марудна, усю ночь, і дасягае Друі раніцай наступнага дня
08. У Маладзечна змена напрамку
09. Сна было зусім мала. І ў Варапаева, дзе мы былі каля 4 гадзін раніцы, ўжо пайшлі глядзець чыгуначныя цікавосці
10. Пагляделі манеўровую працу дзвюх М62, якія ўпраўляюцца ўсімі справамі ў гэтых чыгуначных тупіках
11. Нашыя вагоны ішлі ў Друю. Яшчэ адзін вагон паехаў ў Лынтупы

Варапаева-Друя цікавы ход, маляўнічы, зялёны і мае транспартную каштоўнасць, з'яднаючы некалькі гарадоў і пасёлкаў

12. У 06.40 дасягнулі Друі

13. Наш цягнік застаўся да вечара, каб вернуцца назад у Менск
14. У нас было каля гадзіны на шпацыр па пасёлку
15. Руіны царквы
16. Помнік вузкакалейцы
17. Тут быў яшчэ і канцавы прыпынак вузкакалейкі Друя-Браслаў-Дукштас
18. Друя - вялікі чыгуначны хаб)
19. Далей зазірнулі да Даугавы
20. Тутэйшы знак
21. Латвія ды Піядруя на тым баку
22. Аўтобусны прыпынак
23. Расклад руху
24. Цэнтральная плошча
25. Мост праз Друйку
26. Ён таксама раней быў чыгуначным
27. Мапа
28. Наш ПАЗ-4234 да Браслава
29. Даўно ужо не бачыў ПАЗ-4234 у працы, нават забыўся аб іх існаванні. Але гачку ў графе "абкатка ПАЗ-4234" раптоўна паставіў)
30. Нарэшце мы ў Браславе
31. Лесвіца на Замкавую гару
32. На гары нічога не змянілася нават за 20 год
33. Выгляд на возера Дрывяты
34. Стэла Нарбуту
35. Дарога на гару
36. Шыльда
37. У нас было шмат часу каб пашпацыраваць па гораду
38. Зазірнулі да былога будынку чыгуначнага вакзалу
39. Прыгожы будынак. Нажаль ніякай шыльды на ім няма
40. Алея
41. Прыстанька на возеры Бярэжа
42. Выгляд на возера
43. Лесапарк Леснічоўка
44. Брукаванка ўздоўж возера
45. Возера Дрывяты
46. Пляж
47. Аўтастанцыя ў Браславе даволі вялікіх памераў
48. Але гэта ёй не дапамагае
49. Рух невялікі, толькі прыгарадныя аўтобусы ды нешматлікія маршруткі
50. У астатнім пустэча
51. З'язжалі да Глыбокага маршруткай на Менск у 13.50
52. Да Глыбокага чуць больш адной гадзіны язды
53. Аўтастанцыя ў Глыбокім ўразіла двіжам
54. Мапа
55. Аўтобусаў шмат, людзей таксама
56. Відзьмо таму што там праходзіў "Вішнёвы фестываль" на які мы знянацку патрапілі

57. Фестываль "вішнёвы", але вішню мы пабачылі толькі на рэкламнай шыльдзе

58. На самой справе тыповае тутэйшае свята накшталт "дня горада", на якім няма чаго рабіць, акрамя ўжывання алкаголю
59. У астанім Глыбокае ўразіла някепскай сучаснай забудовай і вялікай колькасцю міжваеных будынкаў ды храмаў

60. Царква

61. Усярэдзіне
62. Касцёл
63. З даволі дзіўна апранутым Хрыстом
64. Алея бюстаў выбітных людзей гораду
65. Цэнтральная забудова

66. Шпацыраваць было даволі прыемна

67. Па наводцы зазірнулі ў тутэйшы гатэль
68. Дзе некім чынам захаваўся лесвічны пралёт 100-гадовай даўніны
69. У польскі час тут была ашчадная каса
70. Тутэйшае возера
71. Пераезд на піўзавод)
72. І вось нарэшце мэтавая чыгунка
73. Платформа станцыі Глыбокае
74. Будынак станцыі Глыбокае
75. Усярэдзіне
76. У траўні адмянілі вагон да Віцебска з-за нізага пасажырапатоку. Мяркуецца мне што добра б было расклад руху змяніць, каб цягнік быў зручным для пасажыраў, а не гэта вось ўсё начное
77. У 18.06 прыехаў і наш цягнік на Лынтупы - М62-1529 з аднім вагонам. "Акурак" на чыгуначным слэнге
78. Людзей было даволі шмат, вольны месцаў не засталося, нават стаялі. Бачна што гэта тут транспарт. Але амаль усе выйшлі ў Паставах
79. Цягнік ідзе марудна, хуткасць рэдка перавышала нават 50 км/г. Таму на 100 км спатрэбілася каля 2,5 гадзін
80. Самы глухі кут беларускай чыгункі дасягнуты - здезейснілася чарговая мара ідыёта)
81. Станцыя Лынтупы глухая і тупіковая толькі таму, што раней чыгунка ішла ў Літву і дасягала нават Вільні, але ў 2000 годзе памежны рух был спынены, а рэйки праз мяжу разабраныя. Тады станцыя і стала тупіком, можа калі і адновяць дарогу, але...
82. Помнік будаўніку дарогі
83. Пасля паўгадзіннага шпацыру пад дажджом вакол станцыі (дзе ёсць нават крама!) ад'ехалі тым жа цягніком у Варапаева ў 21.00
84. Не зазірнуць у Літву праз плот я таксама не мог
85. Праз 2 гадзіны мы сыйшлі ў Варапаева, дзе селі ў той жа вагон Друя-Мінск, якім прыехалі раніцай. Бяссонная ноч, ды стомленасць вырубіла мяне амаль да Менску, у якім мы былі ў 6.20
86. У Менску пашчасціла набыць білеты на цягнік 007 Масква-Брэст, у ФПКшны плацкарт
87. Дзе можна было набыць значкоў з падстаканнікамі
88. Выехаўшы ў 6.59 праз 1.40 я быў ужо ў Баранавічах

 

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Пешы паход на Вуглянку

Невельскі чыгуначны трып