Паход уздоўж Ясельды праз Жабер-Моталь-Дастоева-Дубае ў Пінск

 

Вялікія ліпеньскія выходныя адзначыліся невялікім паходам уздоўж Ясельды. Жудасная спякота, тарфапалі, славутасці - усё як мы любім

Усе падрабязнасці далей 

 

 01. Выязжалі 3-га ліпеня электрычкай на Брэст у 10.18 да Бярозы

02. У Бярозе доўга не затрымліваліся, толькі сустрэлі Віталя з якім каталіся пару год таму
03. Перасякаем М-1
04. І далей на хуткасныя жвіравыя дарогі
05. 3-га ліпеня быў першы па-сутнасці сапраўды спякотны дзень гэтым летам
06. Беларусы пераносяць спякоту дрэнна, таму і мы пакутавалі
07. Хомскае вадасховішча
08. Мяжа раёнаў
09. Дасягнулі замка ў Жаберы
10. Ад замка засталася толькі заросшая замкавая гара
11. Толькі шыльда нешта аб гэтым кажа
12. Сэлфак
13. Наведалі тутэйшы аэрапорт
14. Нажаль занядбаны
15. УПП яшчэ жывая, можа ў Дубай калі нешта паляціць...
16. А гэта завод "Фрост", які вырабляе мінералку на ўсю краіну і нават больш. Нават і не скажаш что гэта так. Вельмі ўсё сціпла

18. Чарговы раз зазірнулі да дугі Струве
19. Унікальны закладны камень
20. Царква ў Бездзежы

20. Пасля Бездзежу стала зусім немагчыма жыць. Тэмпература паднялася да 35 і асфальт стаў нагадваць скавародку

 

21. Звернулі на поўнач да тарфапалей уздоўж Ясельды. Мы яшчэ не ведалі што самыя цяжкасці яшчэ напрадзе

22. Дарожка за 3 км да магчымага пункту стаянкі парасла крапівой ды хмызняком
23. Прышлося тэрмінова шукаць аб'езды тутэйшымі палямі
24. На такой спякоце ўсё было зусім нетрывіальна
25. Дарожкі мы вядома знайшлі
26. Але месца стаянкі не
27. Прыйшлося далей ехаць тутэйшымі пяскамі
28. Пасля 84 км маршрута нарэшце дасягнулі возера Жыдзіння ці Жыдыння, як кажуць тутэйшыя жыхары на палешукоўскі манер
29. Стоянка на якой не было ні воднага дрэўца - ўсё як на вашых паўднёвых курортах)
30. Збылася мара ідыёта
31. Намёт таксама прыйшлося паставіць першапачаткова наламаўшы камыша ў якасці футпрынта
32. Першы дзень спякотныя ды цяжкія 84 км

 Другі дзень пахода па вельмі прыемных дарожках Піншчыны, ды са шматлікімі славутасцямі

 33.  Першыя 5 км прагон да Моталя

34. Стада незвычайных кароваў
35. І хутка мы ўжо глядзім на Мотальскае возера
36. Пляж у Моталі
37. Сажалкі каля самога цэнтра
38. Альтанка
39. Адсутнасць рыбакоў нагадвае, што нешта пайшло не так
40. У Моталі другі сняданак
41. Ад былой спякоты не засталося нават следу
42. У центры ўсё той жа лунны пейзаж
43. Млын з царквою
44. Ды хата Хаіма Вейцмана. Першы прэзідэнт Ізраіля, хто ня ведае
45. Пакідаем Моталь
46. Крочым далей па маршруце
47. Ён быў невялікі ў другі дзень
48. Другі пункт Дастоева
49. Помнік Дастаеўскаму
50. Сядзіба рода Дастаеўскіх была менавіта там
51. Калі не дана, то на злыя)
52. Далей ў лясы. Аброўскі заказнік прыгожы вельмі
53. І вось чарговая мэта - закінутая ракетная частка
54. Бятонка
55. Сховішчы
56. Бункер
57. Перасякаем М-10
58. Да фінішу няшмат
59. Дубайская славутая брукаванка-трылінка
60. Парк у Дубае
61. Капліца
62. Будуюць некія дамы, невядома для чаго
63. Часу было вельмі шмат, таму вырашылі круціць да Пінску
64. На плошчы
65. Трактар
66. Баржа на Піне зараз рэдкасць

67. Связло дык связло
68. На апорах зусім свежыя муралы

69. Даволі прыемныя

70. Час быў, таму ў кампаніі тутэйшага раварыста Сяргея пакаталіся па цэнтру
71. Дварэц
72. Тутэйшая пешаходка
73. Касцёл
74. Статуя палешука
75. Карабель)
76. Трохі замазала паход маё раптоўнае падзенне, якое каштавала мне 2-х спіц і складанага рамонту((
77. Цягнік у 16.43 дастаіў нас у Лунінец, дзе мы пераселі на цягнік у Баранавічы ў 18.10
78. Другі дзень пахода 76 км

Трэк 1 дня  

Трэк 2 дня

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Пешы паход на Вуглянку

Невельскі чыгуначны трып