Сообщения

Показаны сообщения с ярлыком "Сялец"

Праз Ружанскую пушчу на вадасховішча Сялец

Изображение
Працягваем катацца па вадаёмах Брэсцкай вобласці. У гэты раз аб'ехалі вадасховішча Сялец. Старт быў раннім, а надвор'е даволі прахалодным. Але гэта не перашкодзіла перасекчы Ружанскую пушчу, каб зрабіць прыгожыя здымкі на беразе Сяльца. Напрыканцы кар'еры былога Бярозаўскага КСІ ды фінішавалі ў Бярозе праехаўшы 90 км     Далей трохі фотак  01. Спачатку электрычка на Брэст ў 06.28 давязла нас да станцыі Бронная гара 02. Праз ваенны гарадок выехалі ў тутэйшыя лясы   03. Далей было шмат кіламетраў праз Ружанскую пушчу 04. Восеньскія колеры вабілі вочы 05. Укатаныя лясныя дарожкі амаль на 40 км 06. Свежы, няўлічаны на мапах, кар'ер 07. Прыйшлося шукаць аб'езд 08. Было даволі холадна, туман сыйшоў толькі ў абед 09. Па лесе ехалі даволі доўга 10. Арыёнтаванне 11. Планавы трэк прыйшлося правіць, каб ехаць па больш накатаным дарожкам 12. Залюстэркаваліся 13. Мяжа раёнаў 14. У 11 гадзін стала з'яўляцца сонейка 15. Самы час для абеда з вогнішчам 16. Круці гуся! 17. Аўтаба...