Марафон "Налібакі 2025". 200/2

У гэтым годзе марафон "Налібакі" адбыўся ў вельмі цяжкіх умовах. Надвор'е якое літавала нас 12 год нарэшце падарыла нам сапраўдныя прыгоды. Мяркую нават слава "тых самых Налібок" 2013 года нарэшце была перакрыта. У гэты раз, як і тады, я не вытрываў. Пасля шматгадзіннай залевы вырашыў больш не змагацца і паехаў да фінішу

Глядзім далей, што там было, падрабязней

01. Базавы лагер гонкі ладзіўся ў гэты раз каля вёскі Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна. Ад станцыі Стоўбцы ўсяго 8 км, таму дабіраліся электрычкай ды сваім ходам у пятніцу

02. Але не ўсё так проста. Прагноз надвор'я весь тыдзень пужаўшы ўдзельнікаў дажджом ды залевай на дні гонкі нарэшце здзейсніўся
03. Ліць пачало яшчэ ў Баранавічах, працягнула ў Стоўбцах. Таму ў базавым лагеры было вельмі вільготна

04. На самой справе гэта было яшчэ "кветачкі", нават дапамагло трохі падрыхтавацца маральна

05. Перадгоначны сняданак
06. Усю ноч ліў дождж. Раніцай, пабачыўшы дарожкі, стала зразумела што гэтыя Налібокі пойдуць не зусім па тому плану, які я сабе нагадаў
07. Але за гадзіну да старту дождж перастаў
08. З'явілася хрупкая надзея на тое, што яго не будзе ў ходзе гонкі. Нават метэарадар казаў што страху вялікага няма. Самаўнушэнне ды самаапраўданне - мая любімая справа так))
09. У цэнтры спаборніцтваў усё добра
10. Брыфінг пачаўся
11. Удзельнікі кучкуюцца
12. Арганізатары рыхтуюцца
13. Усе чакаюць старта
14. Эліта таксама падрыхтавалася

15. Старт


16. Першыя 300 метраў быў як і прошлы раз пэйсерам
17. Пасля 5 км асфальту паглыбіліся ў палі
18. Спачатку ўсё было больш меньш прыемна
19. Няма дажджу
20. Нават палі трохі прыкатаныя
21. Месцамі накат
22. Першыя 25 км кацілася
23. Пасля першага пункту харчавання пачалося...
24. Зноў пайшоў дождж, які хутка ператварыўся ў нармальную такую залеву на прыблізна 5 гадзін
25. Вільготныя дарожкі хутка ператварыліся ў перманентную дрышчу
26. Ехаць па якой стала зусім няпроста
27. У пекле нялёгка!
28. Балансаванне ў брудзе
29. Пастаянны "дрыфт" па гліне
30. Усё гэта аднімала і так невялікія сілы
31. Ужо ня кажу что тэмпература была +8-10, ня больш
32. Карацей кажучы замест таго каб гнаць, прыйшлося марудна корпацца па дыстанцыі
33. Ну каму як
34. Ганцы добра так гналі
35. Да 38 км ужо апярэджвалі на гадзіны
36. І надвор'е ня блытала ім)

37. На ПП 55 км стала зразумела што я ужо наеўся гонкай

38. А на самой справе ўсё толькі пачалося
39. На газапровадзе і пазней усё стала зусім кепска
40. Залева, заўсёдны дрыфт па бруду, холад, хуткасць 8-10 км/г, смерць
41. Толькі славутая вузкакалейка месцамі была норм
42. Прыехалі...
43. Яздой гэта ўжо нельга было назваць

44. Круціць далей ужо не было ніякай матывацыі, ні здароўя. Таму далей пешшу

45. Верагодна стары я ўжо для гэтага вось усяго

46. Вельмі марудна праз Пухаўшчыну, Прусінава выехаў да Нёмана

47. У Свярынава ПП на 85 км. Вырашыў ужо добра адпачыць, але холад не даў зрабіць гэтага боль чым 10 хвілін
48. Аб'ехалі к там часу ўжо ўсе хто мог, таму трохі адпачнуўшы вырашыў не выпрабаваць лёс, а паехаць да фінішу. Тым больш што ён быў зусім недалёка
49. Дождж ужо сціх, але хуткасці больш не стала
50. Апошнія 3 км фарсаванне пойменага Нёманскага балота
51. Не без прыгод
52. Але ўжо прыемных - фінішных)
53. Фінальны балотны заплыў

54. І непазбежны фініш


 55. За дзень толькі палова дыстанцыі - 102 км з 200. Трэк такі

56. Не даехаў, але ўпершыню пасля Налібак выспаўся, ды ў дрыгву ня хочацца
57. Ровар мяркую таксама)

 58. Раніцай прыехаў славуты тандэм каб замыкаць дыстанцыю 42 км

59. Было шмат часу каб пашпацыраваць па стартавай паляне
60. Каб штосці з'есці
61. Адмыць ровар, ды проста падзяліцца эмоцыямі пасля цяжкай гонкі. А іх ва ўсіх было зашмат
62. У гэты час ганцы на 42 км рыхтаваліся да старту
63. Ім таксама хапіла прыгод, але яны аб гэтым яшчэ ня ведалі)
64. Вось і ўсё на сёння. Цяпер "тыя самыя Налібакі" гэта дакладна 2025 год і ніяк інакш)

ВЫНІКІ

Фота ў гугле

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Невельскі чыгуначны трып

Пешы паход на Вуглянку