З Прыпяці на Гарынь праз Давыд-Гарадок
Пасля Нёмана самы час зганяць на Прыпяць ды Гарынь праз Давыд-Гарадок. У гэты раз зноў стартавалі раннім дызель-цягніком, але зараз у бок Лунінца, каб трапіць на пп Журавінка, які месціцца ў 6 км ад парома праз Прыпяць. Прыпяць мы вядома наведалі, але паром быў зачынены. Але беларус беларусу беларус, таму добрыя рыбакі перавезлі нас на іншы бераг. Далей было 120 км жвіравых ды асфальтавых дарожак па ўжо абрыдлай нам спякоце. Зазірнулі ў Давыд-Гарадок, дзе перасеклі Гарынь па маляўнічым мосце, ды вернуліся праз Столін і ягоны знакаміты Радзівілаўскі парк да станцыі Гарынь дзе селі на мэтавы цягнік. Выжылі толькі дзякуючы купанням у нашых знакамітых рэчках. +120 да спякотатрываласці
Далей глядзім фоткі
01. На цягнік у 05.01 да Гарыні было ўстаць вельмі балюча, але нічога не зробіш, турызм патрабуе ахвяр
02. Побач з чыгункай будаўніцтва дарогі ад Лунінца да аўтамабільнага маста які будуецца праз Прыпяць03. пп Журавінка04. Далей 6 км да Прыпяці05. Але спачатку зазірнулі на тутэйшую экатрапу06. Шыльда07. Уваход
Велаводныя прыгоды


42. Далей зноў жвір, бясконцы жвір
43. Усё такое нейкае "грэвалфрэндлевае")44. Ды спякота ўжо добра дастаўляла45. Паварот на Давыд-Гарадок46. І вось яна, рэчка Гарынь47. Вельмі прыгожая48. Пешаходны масток праз яе49. Наплаўны50. Аўтастанцыя Давыд-Гарадка51. Усярэдзіне пустэча52. Касы53. Расклад руху пасля пагрому аўтобуснага спалучэння вельмі жахлівы54. Мяркаваў што ў горадзе з грамадскім харчаваннем будзе штосці накшталт Мсціслава - кафэхаў у горадзе не будзе55. Але ўсё працавала і атрымалася паабедаць56. Слава белкаапзвязу!57. Помнік Давыду Гарадзецкаму58. Трылінка59. Плошча, нягледзячы на 3 ліпеня, пустая60. Замчышча
63. Тутэйшыя "дронавыя сеткі" ратуюць ураджай ад птушак64. Веладарожка65. Спякота ужо была за +30, таму прыпынкі на запраўку былі вельмі дарэчнымі66. Жвіравая скавародка67. Мост праз Гарынь у Беражным, наплаўны68. Апошнія жвіравыя метры69. Нарэшце шаша70. Столін зусім побач71. Манькавіцкі Т-7472. Столін73. Зазірнулі толькі ў тутэйшы Радзівілаўскі парк74. Шыльда75. Трылінка да былога палаца76. Ад якога нічога не засталося ўвогулле77. Столінская трылінка78. Тутэйшы пляж79. Даехалі да Рэчыцы даволі хутка, таму быў час абмыцца ў Гарыні80. Фініш непазбежны81. Дызель-цягнік у 17.17 давёз нас да дому













































































Комментарии
Отправить комментарий