Падняпроўска-Палескае падарожжа

Летнія вакацыі ў гэтым годзе адбыліся ў выглядзе невялікага сямейнага аўтатрыпа па Падняпроўі ды Палессі. Праехалі праз Слуцк, Бабруйск, Кіраўск, Рагачоў, Жлобін, Мазыр, Тураў, Жыткавічы. Наведалі Мышкавічы, палацы ў Жылічах ды Красным Беразе і шмат іншых месцаў у  якіх ніколі не былі. Усё гэта заняло тыдзень раз'ездаў і адпачынку ў розных лакацыях рэчак Дняпро ды Прыпяць.

 Некалькі фотак глядзім далей ў далейшым допісу, ці проста па спасылцы, хто ня хоча нічога чытаць

 

 

1.  Спачатку наш шлях ішоў на ўсход. Зрабілі прыпынкі ў Слуцку, Старых Дарогах, Бабруйску ды паелі смажанак ў Кіраўску

2. На фінішы Рагачоў са знакамітай банкай

3. Ну і 5 кг сгушчанага малака можна набыць толькі тут)
4. У Рагачове Дняпро
5. Паглядзелі на Замчышча

6. І нарэшце дасянулі санаторыя Прыдняпроўскі
7. А дакладней Дэбаркадэра - такой плывучай турбазы на беразе Дняпра
8. Вельмі ўтульнае і атмасфернае месца
9. Тусілі там тры дні, адначасова вандруючы па навокальных славутасцях
10. А славутасцяў там шмат. Побач вельмі ўразлівы Дняпроўскі бераг11. Нядзіўна што тут знакамітае турыстычнае месца
12. Краявіды з абрываў амаль зносяць дах
13. Слабанярвовым туды забаронена
14. Мне вядома вельмі спадабалася
15. Побач таксама існуе крыніца, як кажуць з мінеральнай вадою
16. Дняпро ў тых месцах вельмі маляўнічы, нічым не нагадвае смаленскі Дняпро

17. Збораўскае абнажэнне побач

18. Ўсюды па беразе шмат дарожак

19. Шпацыраваць там было вельмі зручна

 

20. Рэчка Дняпро
21. Вада была даволі цёплая
22. Хапала і рыбакоў
23. На беразе Дняпра
Потым быў тур па навокальных музэях 
 24. Заехалі ў палац у Жылічах
25. Прыгожы адноўлены будынак
26. Пампезны такі


 27. Усярэдзіне вядома музэй, але ў асноўным навабудоўля, хаця і прыгожая
  




28. Потым наведалі палац у Красным Беразе
29. Ён ужо не такі пафасны як у Жылічах

30. Але паглядзець ёсць на што
31. Усё больш сціпла32. Прысутнічае і навабуд33. Вось столь арыгінальная
34. Навабуд нашае ўсё. Музеі нашыя такія...

35. Флігель36. Прысядзібны парк

Пасля 3-х дзён на Дняпры паехалі на поўдзень - на Палессе

37.  І зазірнуўшы ў Мазырь нельга было абмінуць "Кімбараўку", каб набыць запаветны напой)


38. Далейшым пунктам падарожжа была ў чымсці спантанны турыстычны комплекс у Дарашэвічах39. Жылі ў даволі багатай хатке на беразе Прыпяці
40. Затрымаліся тут на 2 дня40. Побач, па беразе Прыпяці пракладзена прыгожая экасцежка
41. Выкладзена якасным  драўляным насцілам
42. Краявіды з яе адпаведныя
43. На беразе
44. Пляж
45. Сцежка

46. Геалагічнае абнажэнне Дарашэвічы месціцца амаль пад домам
47. Уяўляе сабой торф пад вялікім пластам пяску48. Вялікія кускі торфа ляжаць на беразе49. І выглядае гэта вельмі цікава
50. Даўно хацелася ўбачыць
51. Здзейснілася чарговая мара ідыёта

52. Пашпацыраваць па тутэйшых водмелях Прыпяці таксама было цікава
53. Калі яшчэ такі годны шпацыр па русле рэчкі атрымаецца?
55. Тутэйшая рачная інфраструктура

56. Узровень вады на Пыпяці прыпаў больш чым на метр
57. Стала магчыма ісці па беразе на многія кіламетры
58. Пейзажы амаль марскія
59. Нідзе такога не бачыў
60. Нават трэйл тут замуціць не праблема
61. Прыпяцкія водмелі63. 
64. Фініш нажаль непазбежны

Далей паехалі ў Ляскавічы, яны тут зусім побач. Зайшлі ў музей Прыроды, але фотак з-за дрэннага святла не атрымалася. 

65. Зазірнулі ў так званы музей пад адкрытым небам

66. Млын стаіць
67. Плітка таксама пакладзена68. Чыста, прыгожа, але рабіць там амаль няма чаго
69. Толькі паглядзець хаткі з выставай розных гаспадарчых рэчаў
70.  Мяркую, каб тут налівалі, то ўсё было б нашмат цікавей
 

Потым сганялі ў Тураў

71. Паглядзелі крыж

72. Яны размнажаюцца!
73. Помнік Кірылу Тураўскаму
74. Зайшлі ў музэй
75. Раскапаныя ў 60-я гады муры храма
76. Сапраўдная старадаўняя рэч
77. Чуецца пах стагоддзяў, без ніякага навабуда

78. Гатэль над Прыпяццю
79. Тутэйшая транспартная інфраструктура
80. Расклад руху ў занядбанасці...
81. Зганяўшы ў Тураў у чарговы раз змянілі лакацыю на чароўнае Белае возера82. Дзе затрымаліся яшчэ на ночку і 2 дня з наметам, ды турстаянкайПраехалі амаль 1200 км, хочацца яшчэ)

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Вялікі вясновы велапаход па Поўначы нашай ды Себяжскі НП

Беняконі-Геранёны-Ліда па славутасцях

Нарача-Вілейскае восеньскае падарожжа