Мсціслаўска-Бялынкавіцкі транспартны трып праз Крычаў

Зімовы сэзон транспартных бадзянняў фінішаваў брутальна-краязнаўчай паездкай на Далёкі Ўсход - у Мсціслаў ды ў чарговы чыгуначны тупік - на станцыю Бялынкавічы 
 
Чытайце допіс, у якім большай часткай пра Мсціслаў, далей
 
01. Пачалося ўсё ў суботу са станцыі Баранавічы-Цэнтральныя
02. Штадлер у 20.59 давёз мяне без спазненняў (што зараз само па сабе дасягненне) да Менску
03. Мэтавы цягнік Гродна-Камунары адыходзіў у 23.16
04. Ехаць было ўсю ноч і таму мы зноў шыканулі купэйным вагонам
05. На месцы былі ў 08.25
06. Крычаў вітаў нас сонейкам
07. Ды паравозам Эр
08. Тутэйшыя транспартныя патокі
09. Расклад руху
10. Дачакаліся нашага МАЗ-206 на Мсціслаў у 08.38. Аўтастанцыя ў Крычаве далёка ад вакзалу, таму было вельмі зручна, што аўтобус ідзе праз вакзал
11. Каля 10 гадзіны былі ў Мсцілаўлі
12. Будынак аўтастанцыі тыповы, такі ж як і ў Каменцы
13. Мінімалістычная і бюджэтная схема маршрутаў
14. Расклад руху
15. Штодзённага вельмі мала. Заняпад грамадскага транспарту ўсюды...
16. Тут існуе і гарадскі транспарт
17. Але нягледзячы ні на што Мсціслаўшчына чакала нас і нарэшце дачакалася))
17. Цэнтральная плошча
19. Снега ў горадзе вельмі шмат
20. Помнік Пятру Мсціслаўцу
21. Арка ў гонар заснавання горада
22. Не магчыма не любіць Мсцілаў
23. Мурал
24. Тутэйшы праменад
25. Сцежка ўздоўж гандлёвых радоў
26. У мінулы раз не было часу аглядзець ўсё, але зараз час быў, таму нават музэй зачапілі
27. Мясцовая "пешаходка" завалена снегам, відзьмо нікому непатрэбна
28. Навокал натыкана шмат малых архітэктурных формаў
29. Ёсць дзе паздымацца дзеля інстаграмчыка
30. Але ўзімку хрэн падсунешся
31. Былая гімназія
32. У закансэрваваным стане
33. Касцёл св Архангела Міхаіла ў кансэрвацыі
34. Помнік
35. Не улязай заб'е!
36. Будынак былога шляхецкага сходу
37. Касцёл з адваротнага боку
38. Дасягнулі замкавай гары
39. Выгляд на Замкавую гару
40. Крыж
41. Замкавы роў
42. Памятны камень
43. Уваходная брама
44. Лесвіца
45. Выгляд на касцёл
46. На замкавай гары
47. Дарожка
48. Загон

49. Панарама манежа

50. Выгляды з замкавай гары ўражваюць


51. Сапраўдны Мсціслаў з замкавай гары
52. Некаторыя выгляды нагадваюць Карпаты
53.  Чарговы пункт - Касцёл Узнясення Дзевы Марыі
54. Таксама на кансервацыі. Паўгорада на кансервацыі, чагосці чакае...
55. Наваробная царква
56. Былое "казначэйства"
57. Пажарная вежа
58. Стомлены рыцар
59. Ку-ку!
60. На гэтым першая экскурсійная частка скончылася абедзенным перапынкам
61. Але ў горадзе з грамадскім харчаваннем ўсё больш чым дрэнна
62. Усё было зачыненна ці ўжо не існуе. Нават кавярняў няма
63. Таму, зазірнуўшы у тутэйшую краму, пайшлі ў гісторыка-археалагічны (!) музэй
64. На самой справе гэта тыповы правінцыйны музэй
65. Мадэль замка
66. Самы круты экспанат
67. Далей час да аўтобусу марнавалі другой часткай шпацыру
68. Схадізілі да Віхры
69. Азнаёміліся з тутэйшай інфраструктурай адпачынку)
70. Суворыя мсцілаўскія крамы
71. Ручэй Здаровец
72. Маляўнічы Мсціслаў
73. Горад пакінуў змяшаныя пачуцці: славутасці ёсць, але не хапае лоска. І самае галоўнае - адсутнасць турыстычнай інфраструктуры. Раней мяркаваў, што гэта усходні Наваградак, але гэта не так, у Наваградку нашмат лепей. Трэба шмат зрабіць, каб Мсціслаў стаў турыстычна-прывабным. Але база ёсць, можа ў будучыні нешта атрымаецца
74. Фінішавалі на аўтавакзале
75. Дзе чакалі наш аўтобус
76. З'ехалі ў 15.45 да станцыі Хадасы
77. Нас чакала другая частка падарожжа - Бялынкавіцкі чыгуначны тупік, ды Крычаў

78. Аўтобусны прыпынак

79. Станцыя Хадасы

 

80. На платформе

81. Наш дызель-цягнік Ворша-Крычаў у 16.32
82. У Крычаве перасадка на дызель у Бялынкавічы  17.42
83. На станцыі кіпіць нядзельны студэнцкі рух
84. Дызель-цягнік, акрамя канцавой станцыі Бялынкавічы, з'яднае цэнтры раёнаў Клімавічы ды Касцюковічы (ст. Камунары)
85. У 19.00 мы ў фінальным пункце нашага вялікага падрожжа - станцыі Бялынкавічы
86. Бялынкавічы - звычайная лінейная станцыя, якая воляй лёсу апынулася абаротнай - чыгуначным тупіком на мяжы з Расеяй
87. Ён не такі глухі як Лынтупы, далей рэйкі праз мяжу ёсць і нейкі грузавы рух таксама, але пасажырскага руху няма
88. Таму гэта таксама нейкі ўсходні чыгуначны край свету. Збылася чарговая мара ідыёта
89. 20 хвілін часу было толькі на пару фотак і ў 19.20 мы выдвінуліся ў адваротны бок у Крычаў
90. У Крычаве былі ў 20.36 і у нас было каля 3,5 гадзін чакання дызеля на Воршу
91. Таму пашпацырывалі па гораду
92. Царква
93. Рабіць фотаздымкі ноччу было марнай справай, таму пасля наведвання замкавай гары пачалі рух да вакзала
94. Да вакзалу выбраліся аўтобусам №2. Ён ходзіць даволі добра. Увогулле, ў Крычаве транспарт у добрым стане
95. Два няўдакі чакаюць цягніка)
96. Пакуль Крычаў!
97. Наш "цягнік хуткасных лініяў эканом-класа" ў 23.56 на Воршу ідзе 2 гадзіны, маючы толькі 3 прыпынка
98. У Воршы былі каля 02.02, дзе селі на цягнік Віцебск-Гродна ў 02.51. У гэты раз абмяжаваліся "бакавушкамі" ў плацкарце, не да жыру, калі месцаў ня шмат(
99. У Баранавічах я быў у 08.18, амаль ужо не жывы)
Мапа вялікага чыгуначнага трыпа

Фота ў гугле 


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Марафон "Налібакі 2025". 200/2

Паход уздоўж Ясельды праз Жабер-Моталь-Дастоева-Дубае ў Пінск