Курортны тур на возера Нарач з транспартным фанам праз Паставы
Пасля блакітна-лынтупскага тура зноў захацелася на які курорт зганяць. З паходам ды транспартным фанам. Калі гэта рабіць акрамя зімы? Курортаў у Беларусі, вядома, няшмат, таму возера Нарач для гэтай мэты добра падыходзіла. Вось туды і паехалі Глядзім далей як гэта адбылося 01. Цягнік 628 Гродна-Менск у 5.23 давёз нас да Менску 02. Хуценька перабеглі на аўтавакзал 03. Наш МАЗ-251 у 08.00 да Нарачы 04. Амаль поўны 05. Аўтобус мае шмат тарыфных прыпынкаў, ідзе да Нарачы 3 гадзіны 06. Пачатак нашага пахода быў у Зȧнарачы 07. У якой мы апынуліся ў 10.30 08. Маршрутам прадугледжвалася 20 кілометраў ўздоўж паўднёва-заходняга берага да КУП Нарач з аглядам усіх цікавінаў 09. Занарач даволі вялікая і паспяховая курортная вёска з асфальтавымі дарогамі 10. Ды гламурнымі пабудовамі 11. Сцежка да возера 12. Тыя мясціны вядомыя лініяй фронту Першай сусветнай вайны 13. Бятонныя нямецкія ўмацаванні зместяцца амаль на беразе 14. Таксама ўсё ізрыта акопамі 15. Далей шмат пастарал...