Пінска-Кобрынскі чыгуначны трып

У вялікія выходныя на каляды зрабіў невялікі чыгуначны трып па поўначы Брэсцкай вобласці з мэтай абкатаць хуткасны дызель-цягнік да Пінска і наведаць Пінск ды Кобрын

Што там было глядзім далей 

01. На вакзал у Баранавічах прыехаў рана, каб паглядзець на ранішні рух

02. Дызель-цягнік ДПЗ на Пінск у 8.47 не спазніўся
03. 3-х вагонны дызель-цягнік  - польскі Pesa і на самой справе мае назву 731M
04. Прыйшоў ён у 2017, яшчэ ў тлустыя гады
05. Зараз усе яны катаюцца ў межрэгіянальным спалучэнні
06. Пінск сустрэў снегам ды вельмі моцным ветрам
07. Таму на вакзале на затрымліваліся
08. Па-першае наведалі аўтавакзал
09. Страхотлівая пустэча
10. На стаянцы МАЗы рознай ступені ўшатанасці
11. Усярэдзіне змрок ды страшны буфет
12. Аматарам трэш-тураў на заметку
13. Па плане быў вялікі шпацыр па горадзе
14. Адносна новы мікрарайон Лугі
15. Шмат будынкаў не тыповай для нас архітэктуры
16. Нават цікавыя
17. У астатнім нагадвае нашыя баранавіцкія Бараўкі
18. Даведаўся што існуе "Акадэмія футбола". Пафасна, вось адкуль павінны выходзіць топавыя гульцы!
19. Побач, больш знаёмы для мяне, МАЗ-152, які проста чакае металапрыёмкі
20. Далей тэставалі тутэйшы грамадскі транспарт
21. "Накрутка" сеткі жудасная, яшчэ існуюць кандуктары, але карыстацца можна
22. Далей цэнтр які вельмі меня ўразіў, нават не ўразіў, а дабіў
23. Страшная ялінка на плошчы
24. І больш нікога і нічога. "Навагодні настрой!"
25. Часу было шмат, таму выдвінуліся да Піны ды Прыпяці
26. Выгляд на горад
27. На супрацлеглым беразе Піны
28. Прыпяць (Струмень)
29. Каса паміж Прыпяццю ды Пінай вельмі прыгожае месца. Летам тут існуе зона адпачынку і зараз добрае месца для невялікага шпацыру
30. Рамонтна-адстойная база тутэйшага рачнога прадпрыемства
31. І напрыканцы мы не маглі не зазірнуць на пешаходную вуліцу Леніна
32. Сапраўная перліна горада
33. Існуе ужо даволі доўга
34. Шмат прыгожых будынкаў, фотак на фоне якіх, вельмі шмат у сеціве
35. У астатнім усё было як і на плошчы - бязлюдная цішыня
36. Нічога няма і амаль нікога няма, ніякага руху. А гэта нядзеля, вялікія выходныя...

37. Чаму так? Невядома. У Барановічах, напрыклад, нават у дрэннае надвор'е  ў цэнтры людна 

38. З Пінску выехалі дызель-цягніком на Бярэсце ў 15.39 да Кобрына
39. У Кобрыне былі лічы што ноччу
40. Таму толькі глянулі тутэйшае навагодняе афармленне
41. У цэлым пойдзе
42. Стары мост праз канал разбураны, будуецца новы
43. І пакуль аўтамабілі катаюцца ў аб'езд, пешаходы ходзяць па наплаўным мосце
44. Ён нават развадны)
45. Спадарожным транспартам даехалі да станцыі Тэўлі
46. У Тэўлях нас сустрэлі мароз, моцны вецер ды зачынены вакзал, таму амаль гадзіна чакання апошняй электрычкі ў 21.33 было нетрывіяльнай справай, але мы выжылі



Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Пешы паход на Вуглянку

Марафон "Налібакі 2025". 200/2