Сообщения

Сообщения за январь, 2026

Мазырскі трамвай ды чыгуначны трып праз Рэчыцу

Изображение
Больш чым 1000 км па чыгунцы. Наведаны Рэчыца, Калінкавічы, Мазыр з новым мастом праз Прыпяць. І галоўная мэта - катанне на чароўным мазырскім трамваі   (З дадатка - нечаканая размова з тутэйшай аховай) але аб ўсім па чарзе  01. Усё пачалося з Баранавічаў-Палескіх. Я спачатку планаваў электрычку ў 21.11, але на перасадку ў Менску было толькі 20 хвілін 02. Памятаючы аб рэгулярных спазненнях, вырашыў не ўчыняць небяспеку падарожжу, ды абкатаць дызель-цягнік ДП6 №860 Пінск-Мінск у 21.04 03. Цягнік прыйшоў, на шчасце, без спазнення, таму ў Менску было каля 2 гадзін часу 04. Мой 622 Гродна-Гомель адыходзіў у 00.28 05. Цягнік ідзе праз Калінкавічы, тое што патрэбна, каб патрапіць ў Рэчыцу 06. На парозе цягніка сустрэў астатніх удзельнікаў паездкі 07. Ехалі па-багатаму - купейным вагонам, які апынуўся годным "амендорфам" 08. Няўміручы аршанскі ТЭП70 дацягнуў нас у Рэчыцу ў 06.40 09. Горад сустрэў крэпкім марозам, таму хутка выдвінуліся на шпацыр 10. Спачатку зазірнулі на аўтаваказа...