Мазырскі трамвай ды чыгуначны трып праз Рэчыцу

Больш чым 1000 км па чыгунцы. Наведаны Рэчыца, Калінкавічы, Мазыр з новым мастом праз Прыпяць. І галоўная мэта - катанне на чароўным мазырскім трамваі

 

(З дадатка - нечаканая размова з тутэйшай аховай) але аб ўсім па чарзе

 01. Усё пачалося з Баранавічаў-Палескіх. Я спачатку планаваў электрычку ў 21.11, але на перасадку ў Менску было толькі 20 хвілін

02. Памятаючы аб рэгулярных спазненнях, вырашыў не ўчыняць небяспеку падарожжу, ды абкатаць дызель-цягнік ДП6 №860 Пінск-Мінск у 21.04
03. Цягнік прыйшоў, на шчасце, без спазнення, таму ў Менску было каля 2 гадзін часу
04. Мой 622 Гродна-Гомель адыходзіў у 00.28
05. Цягнік ідзе праз Калінкавічы, тое што патрэбна, каб патрапіць ў Рэчыцу
06. На парозе цягніка сустрэў астатніх удзельнікаў паездкі
07. Ехалі па-багатаму - купейным вагонам, які апынуўся годным "амендорфам"
08. Няўміручы аршанскі ТЭП70 дацягнуў нас у Рэчыцу ў 06.40
09. Горад сустрэў крэпкім марозам, таму хутка выдвінуліся на шпацыр
10. Спачатку зазірнулі на аўтаваказал
11. Расклад руху
12. На платформе пустэча
13. Далей на аўтобусе ў цэнтар горада
14. Дзе каля ялінкі заліты каток
15. Хуценька прайшліся па Дняпроўскай набярэжнай
16. Наведалі асноўныя славутасці
17. І нарэшце 20-градусны мароз загнаў нас у тутэйшую кавярню пры хлебнай краме
18. У астатнім Рэчыца завалена снегам. Нават у цэнтры прыбрана дрэнна - камунальныя службы недапрацоўваюць. Псуцецца выгляд "гораду беларускіх нафтавікоў" (на фота Мазыр, але ў Рэчыцы так жа)
19. Сапраўдная жа Рэчыца яна такая
20. Змрок і марнасць
21. Тутэйшыя "фавэлы" з асаблівым антуражам
22. Вернуліся на вакзал
23. Да дызеля на Калінкавічы ў 10.04
24. ДР1Б-500. Рэдкая ўдача! Едзем першым класам)
25. А за вокнамі краявіды нафтавай дзяржавы...
26. Праязжаем Васілевічы
27. І вось мы ў Калінкавічах
28. Наш МАЗ-203 на Мазыр ужо чакае нас

29. Але мы вырашылі выйсці перад мастом праз Прыпяць

 

30. Каб прайці ды паглядзець на новы мост праз раку


31. Мост праз Прыпяць
32. Выгляд на рэчку Прыпяць
33. З боку Мазыру
34. Мароз добра павесяліў)
35. Адзіны за найдоўгіх мастоў Беларусі
36. Пад'ёмнік
37. Далей па Мазыру
38. Набярэжная
39. Былы рэчны вакзал. Узгадаў падарожжа Мазыр-Тураў 15 гадовай даўніны. Быў жа час...
40. Палац культуры
41. На плошчы Леніна

42. Мурал Мележа

43. Горад выглядае нядрэнна
44. Нарэшце дасягнулі трамвайнага пуці і асноўнай мэты нашага трыпа - пакатайцы на Мазырскім трамваі

45. Трамвайная сыстэма Мазыру была адкрыта ў 1988 годзе, як падвоз працоўнікаў да нафтаперапрацоўчага завода. Рухомы склад (да недаўняга часу) трамваі КТМ-5. Падзяляецца на тры часткі: гарадскую, прыгарадную, ды прамысловую з рознай тарыфікацыяй

46. Адпраўляліся мы з прыпынку "Пажарнае дэпо"

46. Расклад руху
47. З'явіўся першы трамвай
48. Хутка падыйшоў і наш
49. Трамвай у вельмі добрым стане, нават не скажашь, што яму каля 40 гадоў
50. Наш рэйс быў "экспрэсны", які не прыпыняецца ў прыгараднай зоне

Тут павінны быць фотаздымкі з канечнага прыпынку. Але мы ня ведалі што наведванне прамысловай зоны пільна адсочваецца тутэйшай аховай і таму былі затрыманы каля прыпынку. Дзе праверылі нас, нашыя рюкзакі, тэлефоны. Папрасілі выдаліць фотаздымкі за канечнага прыпынку ды адпусцілі. Таму мой савет, калі вы не жадаеце размаўляць з аховай завода, не ездіце далей "прыгараднай зоны"

52. Потым вернуліся ў Мазыр, тым жа "экспрэсам"
53. У нас заставаўся час, каб толькі наведаць краму ды дайсці да станцыі Мазыр (былой Казенкі)
54. Мае папутчыкі селі на "штадлер" да Менску ў 17.57
55. Я выйшаў ў Калінкавічах
56. Адкуль 609 Гомель-Гродна ў 18.54 давёз мяне да Баранавіч. Тым жа годным купэйным "амендорфам"
57. Вось і ўсё хлопчыкі і дзяўчынкі
58. Маштаб падарожжа такі


 

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Пешы паход на Вуглянку

Марафон "Налібакі 2025". 200/2