Марафон "Налібакі 2025". 200/2

У гэтым годзе марафон "Налібакі" адбыўся ў вельмі цяжкіх умовах. Надвор'е якое літавала нас 12 год нарэшце падарыла нам сапраўдныя прыгоды. Мяркую нават слава "тых самых Налібок" 2013 года нарэшце была перакрыта. У гэты раз , як і тады, я не вытрываў. Пасля шматгадзіннай залевы вырашыў больш не змагацца і паехаў да фінішу Глядзім далей, што там было, падрабязней 01. Базавы лагер гонкі ладзіўся ў гэты раз каля вёскі Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна. Ад станцыі Стоўбцы ўсяго 8 км, таму дабіраліся электрычкай ды сваім ходам у пятніцу 02. Але не ўсё так проста. Прагноз надвор'я весь тыдзень пужаўшы ўдзельнікаў дажджом ды залевай на дні гонкі нарэшце здзейсніўся 03. Ліць пачало яшчэ ў Баранавічах, працягнула ў Стоўбцах. Таму ў базавым лагеры было вельмі вільготна 04. На самой справе гэта было яшчэ "кветачкі", нават дапамагло трохі падрыхтавацца маральна 05. Перадгоначны сняданак 06. Усю ноч ліў дождж. Раніцай, пабачыўшы дарожкі, стала зразумела што г...