Сообщения

Сообщения за ноябрь, 2024

Невельскі чыгуначны трып

Изображение
Летам гэтага года аднавіўся чыгуначны рух праз мяжу Беларусі і Расіі па лініі Полацк-Невель, якога не было амаль 10 год. Зіма гэта час транспартных паездак, таму пачаць сэзон з цікавых маршрутаў вельмі прыемна. Ды і за мяжой я ня быў з 2019 года, у Расіі увогулле з 2006-га Як гэта адбылося чытаем у вялікім допісу 01. Проста даехаць да Полацка мы ж ня можам, таму паехалі праз Воршу, пагрузіўшыся на цягнік 28 Брэст-Масква ў 21.55   02. Цягніковы вайб, якога ужо даўно не было ў жыцці, не даваў спаць. Станцыённае святло, гарбата, стук колаў. Ну як тут спаць?) 03. У Воршы былі амаль у 2.30 ночы. На станцыі ня быў амаль 10 год, таму пашпацыраваць па наваколлю сам бог вялеў   04. Паравоз П36 нікуды не падзеўся 05. Зазірнулі да спячага аўтавакзала   06. Астатнія 1,5 гадзіны глядзелі на цягнікі, ды снедалі ў буфеце   07. Нам быў патрэбен цягнік 640 Ворша-Полацк   08. На самой справе гэта група вагонаў адчэпленая ад цягніка Масква-Гомель   09. Звычайны плацкарт ...