Транспартны трып на Свіслач

Працягваем азнакамленне з чыгуначным и аўтобусным рухам ў Беларусі. На гэты раз скаталіся ў Свіслач каб абкатаць чыгунку Ваўкавыск-Свіслач ды атрымаць асалоду ад тутэйшага прыгараднага аўтобуса. У гэты раз мяне зноў падтрымаў Янот. Допіс аб паездцы ён ўжо напісаў, а я нешта напішу далей, не перамыкайцеся

01. Свіслач яна не вельмі далёкая ад нас, таму хапае аднаго дня каб ўсё паспець. Выязжалі дызель-цягніком да Ваўкавыска ў 08.36

 

02. Пасажыраў ня шмат - летні лецішны сэзон яшчэ не пачаўся. Летам тут будзе пекла

03. Цягнік ідзе да Ваўкавыска амаль 3 гадзіны і ідзе праз славутыя гарады, напрыклад Слонім

 04. Зельва горад меньшы, але таксама стварае тутэйшыя патокі

05. Бліжэй да Ваўкавыска пачаліся наступствы цыклону. Сапраўдная зіма нарэшце прыйшла ў лютым, хаця і магла гэта зрабіць і раней

06. Станцыя Ваўкавыск-горад
07. Сустракае нас снегам

08. У нас было ня шмат часу ў горадзе, хапіла толькі аббяжаць вакзал ды набыць штосьці ў дарогу
09. Наш МДП-002 ужо чакае нас
10. Гэта звычайны ДР1 1969 году выпуску перароблены ў 2-вагонны варыянт
11. Паехалі ў невялікім салоне які зроблены замест машыннага аддзялення. Найбольш уважлівыя падмецяць што салон адрозніваецца ад звычайнага ДР1
12. Даўно не ездзіў па лініі Ваўкавыск-Свіслач. А на самой справе гэта працяг усё той жа Балагое-Сядлецкай лініі частка якой была і Полацк-Невель якую абкатвалі мінулым годам
13. Праз дзесці гадзіну былі на станцыі Свіслач
14. Фотак там не рабілі. Аховы на кожны квадратны метр станцыі было больш чым ў Менску, таму адразу пайшлі ў горад
15. Дарога да горада была вельмі прыемная. Свежы снег, яркае сонца. "Чаго табе яшчэ сабака нада!?"
16. У горад уваходзілі з непараднага боку
17. Горад лампавы, замерлы ў 90-х. Як добра быць турыстам, чым тутэйшым жыхаром
18. Наведалі тутэйшы парк "имени графа В.Тышкевича". Амаль "ВИ Ленина")
19. Паглядзелі на парэшткі страчанай спадчыны
20. Добра хоць муляж сядзібы гарадзіць не сталі
21. Усё цікавае як водзіцца ў мурах, але яны закрытыя
22. Таму паглыбіліся далей марнаваць час шпацырам па тутэйшым славутасцям
23. Ну не толькі славутасцям, але і пошукам мясовых сцежак, якія былі ўсе скормленыя ОСМ, не дзякуйце)
24. Тутэйшае возера с зонай адпачынку

25. Касцёл

26. А вось і цэнтар
27. Райвыканкам
28. Плошча
29. Іншая прыгожая забудова
30. Раптоўна Сталін
31. А побач польскі помнік. Як яны не аннігілююць? Цікава
32. "Кастусь, мы усё прасралі!"
33. Увогуле гародок добры, зазірнуць можна
34. У астатнім звычайны маленькі райцэнтар падобны напрыклад Ляхавічам
35. Тутэйшы праменад
36. Высотная забудова
37. Грамадскі цэнтар
38. Мясцовая аўтастанцыя - канец нашага пуці па гораду
39. Усярэдзіне змяняецца эпоха
40. Тут не 90-я, а нават 70-80-я
41. З каларытнай печкай
42. Самая "крупная транспортная компания" яна такая
43. Нам быў патрэбны аўтобус да Ваўкавыска ў 15.45
44. Схема руху
45. Прыгарадны рух па факце жыве толькі на выходных. Нават у Ваўкавыск трапіць у працоўныя дні вельмі складана
46. Сумна гэта ўсё
47. Далей быў час каб паглядзець на мясцовую двіжуху. МАЗ-241
48. Мэрсэдэс-Спрынтар
49. Новы МАЗ-206
50. І нарэшцэ наш МАЗ-256 2008-га году выпуску
51. МАЗ-256 ужо сыходзіць. Выпуск больш за 10 гадоў як спынены, але іх пакуль шмат, ды некі час каб паназіраць і пакатацца на іх ёсць. Іх паступова будуць зменьваць МАЗ-257, якія мне падабаюцца меньш, але нічога не зробіш
52. Адразу селі на апошні шэраг сядзенняў, каб атрымаць асалоду ад паезцы па поўнай
53. Маршрут аўтобуса ня просты і ня хуткі. Ён ідзе паўднёвей чыгуначнай лініі, параллельна заязджа́ючы да Вярдомічаў, ды рухаючы па маляўнічым лясным жвіравым дарогам Ваўкавыскага раёна. Нажаль здымаць гэта было цяжка, але маршрут вельмі прыемны
54. У 17.05 апынуліся ў Ваўкавыску
55. Амаль 2 гадзіны каб пашпацыраваць па гораду
56. Рэчка Валкавыя
57. Як казаў elgatomarinero вельмі недаацэнены горад для турызму. З гэтым я цалкам пагаджуся: добрая старая забудова, старыя гламурныя могілкі, касцёлы, вакзалы, гара
58. Нават водная зона ў центры

59. З вадаспадам

60. Дзе можна проста карміць качак


61. Далей плошча
62. Ды "капеечка"

63. Ну як жа без ваўка?

64. Ды селфі з ім

65. Нажаль часу каб патрапіць на Шведскую гару ды могілкі часу не было
66. Вернуліся на вакзал
67. Цягнік 632 Гродна-Мінск у 18.53 забраў нас ў Баранавічы
68. Па выніку 350 км прыемнага чыгуначнага-аўтобуснага падарожжа

Фота ў гугле

Комментарии

Отправить комментарий

Популярные сообщения из этого блога

Невельскі чыгуначны трып

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Пешы паход на Вуглянку