Сообщения

Праз Ружанскую пушчу на вадасховішча Сялец

Изображение
Працягваем катацца па вадаёмах Брэсцкай вобласці. У гэты раз аб'ехалі вадасховішча Сялец. Старт быў раннім, а надвор'е даволі прахалодным. Але гэта не перашкодзіла перасекчы Ружанскую пушчу, каб зрабіць прыгожыя здымкі на беразе Сяльца. Напрыканцы кар'еры былога Бярозаўскага КСІ ды фінішавалі ў Бярозе праехаўшы 90 км     Далей трохі фотак  01. Спачатку электрычка на Брэст ў 06.28 давязла нас да станцыі Бронная гара 02. Праз ваенны гарадок выехалі ў тутэйшыя лясы   03. Далей было шмат кіламетраў праз Ружанскую пушчу 04. Восеньскія колеры вабілі вочы 05. Укатаныя лясныя дарожкі амаль на 40 км 06. Свежы, няўлічаны на мапах, кар'ер 07. Прыйшлося шукаць аб'езд 08. Было даволі холадна, туман сыйшоў толькі ў абед 09. Па лесе ехалі даволі доўга 10. Арыёнтаванне 11. Планавы трэк прыйшлося правіць, каб ехаць па больш накатаным дарожкам 12. Залюстэркаваліся 13. Мяжа раёнаў 14. У 11 гадзін стала з'яўляцца сонейка 15. Самы час для абеда з вогнішчам 16. Круці гуся! 17. Аўтаба...

Па Лунінеччыне праз Прыпяць

Изображение
У гэтым годзе Прыпяць не адпускае мяне. У суботу прывабна пакаталіся з Лунінца праз пойму Прыпяці да станцыі Люшча праз выдатныя лясы Лунінеччыны. Ухапілі апошнія цёплыя дзянькі восені Трохі падрабязнасцей далей    01. Дызель-цягнік у 08.26 дацягнуў нас да Лунінца 02. Спачатку паехалі ў бок зачыненага парома, які мы пыталіся абмінуць прошлы раз 03. Будаўніцтва маста праз Прыпяць трывае, але нам праз яе сёння не патрэбна 04. Паглыбіліся ў пойму Прыпяці ў пошуках яе самой 05. Арыентаванне 06. Спачатку адшукалі толькі старыцу ракі 07. І яшчэ 5 кілометраў тэсцілі тутэйшую карту ОСМ на сапраўднасць 08. На шчасце рэчка Прыпяць никуды не падзелася 09. Змялеўшая, але не знікшая 10. І пашпацыраваць па водмелях наўрад атрымаецца 11. Галоўная мэта пакатайкі дасягнута 12. Далей выбіраліся доўга і марудна праз тую ж пойму ды торфапалі 13. Зазірнулі да сажалкі Ракітна   14. Усеагульны змрок ды марнасць... 15. Пляж курыльшчыка 16. Далей Кажан-Гарадок 17. Дасягнулі рэчкі Цна, ўздоў...