Па Драгічыншчыне ўздоўж Днепра-Бугскага канала

На прыканцы мінулага тыдня Elgatomarinero прапанаваў скатацца па Драгічыншчыне з мэтай паглядзець славутасці, ды зазірнуць да Днепра-Бугскага каналу. Былі там, але даўно ў 2013 ды ў 2015 гадах, таму надыйшоў час зрабіць "інспекцыю" каб "абнавіць дадзеныя"

 

Далей глядзім допіс, ды фатаздымкі таго як гэта было

01. Да месца старта шлях быў цярністы і складаны. Спачатку амаль 3 гадзіны да Жабінкі "балючай" электрычкай на Брэст у 04.19

02. Потым перасадка на дызель-цягнік у 07.16 на Лунінец
03. Яшчэ 2 гадзіны і мы на прыпынку Агдэмер
04. Не часта катаюся па галіне Жабінка-Лунінец, таму цікава там усё
05. Адразу паглыбіліся ў пяскі
06. Але на самой справе большай часткай маршрут быў асфальтавым
07. Ды з надвор'ем зноў пашчасціла - сонца, вецер ў спіну. Ну як замовіў нехта)
08. Лясоў у тых мясцінах вельмі няшмат, таму амаль адзіная лясная дарожка
09. Некае вадасховішча
10. Пункт дугі Струве "Белін" яшчэ будуецца
11. Месца абсерваторыі
12. Тутэйшы паром праз Днепрабугскі канал
13. Расклад руху
14. Поўдзень Беларусі рыхтуецца да чарговага сунічнага сэзону
15. Ехалі вельмі хутка, пачалі разумець што 85 км, закладзеныя ў маршрут, скончацца значна хутчэй адпраўленння мэтавага цягніка
16. Пачаліся тыповыя драўляныя палескія царквы як гэтая ў вёсцы Ляхавічы
17. Прыгожы карьер
18. Дасягнулі месца ўпадзення Белаазёрскага каналу
19. Вадападзел прыпятскай ды бужскай часткі
20. Памятная стэла
21. Далей жвіравы аўтабан
22. МАЗ-5549 прапусціць немагчыма
23. Наступны пункт Закозель, з непараднага боку
24. Закозель вядомая сваёй уразлівай капліцай
25. За апошнія 5 год рэстаўравалася, і як бачна, нядрэнна
26. Інфашыльды
27. Мапа для турызму
28. Былая вінакурня
29. Так і застаецца ў занядбанасці
30. Расклад руху
31. Далей было шмат шмат асфальта
32. У Валавелі жудасна адрэстаўраваная царква ў стыле "лазня"
33. А гэта ўжо нармальная "сіняя" ў Галоўчыцах
34. Чарговы паром каля Навасёлак. Навасёлкі вядомыя сваім вялікім рыбгасам "Днепрабугскім"
35. Зараз тут наплаўны мост
36. Канал
37. Паром чакае пачатку навігацыі, калі яна ўвогулле будзе...
38. Пераправа
39. Жвіравымі дарожкамі
40. Супутныя транспартныя патокі
41. Апошні раз зазірнулі да канала
42. Далей на поўнач да нашага дызель-цягніка на пп Ліпнікі
43. Дасягнулі прыгожай царквы ў Бародзічах
44. Час тут супыніўся...
45. Гарадзец вітае нас
46. Тутэйшая чыгунка
47. Адпачываючы каля крамы зразумелі, што часу да дызеля ў Ліпніках ну вельмі шмат. Падлічылі што да станцыі Аранчыцы, якая месціцца на галіне Брэст-Барановічы, ўсяго 36 кілометраў. Таму вырашылі павялічыць маршрут і паехаць далей да станцыі, каб сесці на электрычку ў Баранавічы
48. МАЗ-152 на прыгарадным маршруце
49. Каралеўскі канал у Гарадцэ. Раней ён быў "галоўным ходам" Днепрабугскага канала
50. Перакрыжаванне з М-10
51. За такія назвы пазабіваў бы
52. Нам было туда на самой справе ня трэба)
53. Да фінішу заставаўся толькі сумны асфальт, але цікавасці ўсё роўна знайшліся
54. Расклад руху ў Кустовічах
55. Вядома я не мог не зазірнуць да Кобрынскага торфапрадпрыемства
56. Торфазавод
57. Дарога на завод
58. Вытворчая база
59. І, зразумела, тарфазаводы ў нас не існуць без вузкакалейкі
60. Чыгуначныя пуці
61. Цеплавоз
62. ТУ6МБ
63. Далей на поўнач
64. Невялікі кавалак Р-2
65. На прыпынку ў Запрудах
66. Цудам захаваўшаяся аўтакаса ў выдатным стане
67. Фінішны адрэзак у 17 км ехалі даволі хутка. Час канешне быў, але ехаць больш было ўжо амаль немагчыма)
68. Пружанскі раён вітае нас
69. Апошні адпачынак
70. Вось і нарэшце фініш
71. У Аранчыцах у нас было амаль 2 гадзіны на чаканне цягніка
72. Электрычка ў 19.33 адвезла нас дахаты
73. Разам за дзень 127 км. Трэк такі


Фота ў гугле

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Невельскі чыгуначны трып

Пешы паход на Вуглянку

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы