Да Вялуты ўздоўж рэчкі Цна. Люшча-Лунінец

Вясна пачынаецца з вялікай пакатайкі. У гэты раз было вырашана зганяць на поўдзень дзе цёпла і бяснежна. Калі-некалі...

Як гэта было чытаем ніжэй

01. Дызель-цягнік у 08.17 даставіў нас на станцыю Люшча

02. Сабраўся натоўп з 6 чалавек, нават знакаміты тандэм выехаў)
03. Пакатайка была па матывах невялікага пахода 13 гадовай даўніны
04. Як і тады пачалі з аглядання былога вузкакалейнага дэпо ў Люшчы. Вось паваротнае паравознае кола, напрыклад
05. Далей ехалі па насыпу былой вузкакалейкі Люшча-Вялута-Чучавічы-Гоцк
06. У адрозненні ад нашых лясоў, я ужо не кажу пра Мядзель які наведваў тыдзень таму, снега няма
07. Але вельмі холадна і вільготна
08. Вецер трохі дапамагаў, таму ехалася добра
09. Рушылі ня хутка, заміналі шматлікія прыпынкі па дробных мэтах
10. Другі пункт - былы ВУЖД мост праз Цну
11. Апоры
12. Столькі год, а яшчэ трохі жывыя
13. Рэчка Цна
14. Вельмі там прыгожая
15. Наступная славутасць вельмі нечаканая
16. Каменны мост усё той жа вузкакалейкі праз маленькую раку Штыр
17. Яшчэ часоў будаўніцтва дарогі пачатка 20 стагоддзя
18. Далей пачаліся прыгоды. Трохі зрэзалі пуць да вадсховішча Вялута тутэйшымі сцежкамі
19. Невялікі масток праз канал
20. Слізскі, напросты, але ніхто не пацярпеў

 


 

21. Далей прыгожая сцежка да возера

22. Летам мяркую тут лакальны адок з камарамі ды сляпцамі з кулак
23. Добрыя мясціны
24. Шлагбаум
25. Па камышам
26. Нарэшце возера Вялута, на якім нават стаялі пару год таму
27. Вадазбор водапампоўні, якая напаўняе вадасховішча з каналу
28. Канал які падае ваду ад Цны
29. Праехалі уздоўж яго да былога шлюза
30. Шлюз існуе, але ўжо нерабочы


 


31. Па дамбе ідзе прыгожая і укатаная дарожка па якой мы абмінулі возера

32. Яшчэ 6 км па асфальце і мы замкнулі нашае кальцо каля крамы ў вёсцы Вялута
33. Але гэта толькі палова пуці і як паказала будучыня самае складанае было яшчэ наперадзе
34. Прывал
35. У бліжэйшым лесе паабедалі
36. Далей было шмат дарожак па Палескім лесе
37. У мінулы раз я не зразумеў што гэта, але зараз дакладна ведаю, што гэта рэшткі дзягцёўні. Рэдкасць
38. Дарожкі вільготныя таму ехаць было ня проста
39. Дубрава
40. Такіх на па Палессі хапае

41. Дарожак у тых мясцінах шмат, але большасць з іх на мапе няма

42. Зноў рэчка Цна
43. У прыгожым месцы каля вёскі Дзятлавічы. Нават з'віліся думкі пастаяць там летам на беразе з намётам
44. Нам далей па лесе, шмат шмат ліпкіх нагадваючых пластылін дарожак
45. Хутка патрэбныя дарожкі скончыліся, таму прышлося хутка правіць трэк і шукаць альтэрнатыўны маршрут. Дызель-цягнік да хаты чакаць не будзе
46. Зрабіўшы кальцо па асафальце ды жвіру зноў выехалі на трэк
47. Але плот вялікай фермерскай гаспадаркі за 9 км да фінішу прыпыніў нас. Прыйшлося хутка зноў шукаць аб'езд і зноў па дарожках якіх на мапе не было
48. Уязжалі ў Лунінец с усім іншага боку, чым планавалася
49. Але адшукаў невядомую мне прыгожую брукаванку з колатага камення. Таксама рэдкасць

50. Да дызель-цягніка ў 18.10 было трохі часу каб паспрабаваць лунінецкі фастфуд. З апоншяга разу стала лепей, але ня вельмі

50. За дзень амаль 80 км Трэк такі
 

  Фота ў гугле


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Невельскі чыгуначны трып

Пешы паход на Вуглянку

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы