Тур "Блакітныя Лынтупы"

Надвор'е ўвесь кастрычнік намякала, што актыўны веласезон хутка скончыцца. Апошняй кропкай стаў веламарафон у Лагойску, затапіўшы, ды сапсаваўшы веламатывацыю ўшчэнт. Таму невялікі паход па заказніку Блакітныя азёры, ды дададзены да яго прыемны транспартны фан, вельмі добра зайшоў у першыя выходныя лістапада
 Што з гэтага выйшла глядзім далей
 
01. Усё пачалося з дызель-цягніка ў 05.19 да Ліды

02. На месцы былі ў 7.40 і ў нас было 2 гадзіны, каб пашпацыраваць па гораду

03. Але нас хапіла толькі на агляд адноўленай пешаходкі
04. Новыя лавы
05. Цікавыя тумбы. Усё зроблена з густам
06. Мяне цікавіў, як звычайна, толькі рух на аўтавакзале
07. Нёман-52012 вось вось сыйдуць у мінулае
08. МАЗ-257 ужо прымялькаўся
09. Тутэйшы Спрынтар
10. МАЗ-256 таксама ўжо знікаючы від

11. Наш аўтобус у выглядзе Луідор-2232 Mercedes Sprinter 1-га пакалення па маршруце Гродна-Нарач адправіўся ў 9.40

 12. Месцаў хапала

13. Аўтобус ідзе па цікавых мясцінах Гарадзеншчыны: Морына, Іўе, Гальшаны, Ашмяны, Астравец ігд
14. Першы вялікі прыпынак Ашмяны
15. Расклад руху на фоне райвыканкама
16. Мікрааўтобус трохі стаміўся, але яшчэ паходзіць)
17. Нават у базе busphoto.eu яго няма
18. А гэта ўжо Астравец з яго пафасным аўтавакзалам
19. Але дохлым рухам
20. Усярэдзіне ўсё масшабна
21. Але мала каму патрэбна...
22. У 12.50 нарэшце дасягнулі пачатку нашага пахода ў Камарова
23. Нас чакалі 25 км прыгод праз заказнік Блакітныя азёры да станцыі Лынтупы
24. Спачатку толькі закупіліся ў тутэйшай гламурнай краме
25. Кафэ таксама прысутнічае
26. Зазірнулі ў былы прысядзібны парк і пайшлі па маршруце
27. Нямудрагелістая транспартная інфраструктура
28. Ішлося добра, з надвор'ем вельмі пашанцавала
29. Гэтыя мясціны ў апошнія гады добра абжыліся, амаль курорт
30. Напрамак туды
31. Усе тут
32. Блакітныя азёры - група азёраў у Беларусі, на мяжы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці з Пастаўскім раёнам Віцебскай вобласці і Астравецкім раёнам Гродзенскай вобласці, на захадзе Беларускага Паазер'я, у басейне ракі Страча, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры.
Уключае невялікія азёры Балдук, Балдучыца, Глубля, Глубелька, Ячмянец, Мёртвае, Імшарац, Карасік. Агульная плошча 1,5 км².
Утварылася ў час паазерскага зледзянення, размешчана сярод комплексу водна-ледавіковых формаў рэльефу (адносныя вышыні 25—30 м), парослага хваёвым і хваёва-яловым лесам.
 
Вікіпедыя 
33. Нам туды
34. Пачаўся заказнік
35. Мапа на ўваходзе
36. Годныя ды чыстыя дарожкі
37. Указальнікі на экатрапе
38. Лесвіца да возера
39. 320 кіламетраў, 10 гадзін і вось мы на беразе возера Глубля
40. Збылася чарговая мара ідыёта)
41. Як раз выглянула сонейка і ўсё стала яшчэ лепей
42. Добрае месца
43. І прыдатнае для абеда
44. Далей пашпацыравалі па беразе
45. Вельмі прыгожа там ўсё
46. Аб гэтым выпадку чытаў, вельмі сумна
47. Восеньскі лес
48. Нават у несезон людзей хапае, на роварах таксама былі
49. Гэта ўжо возера Глубелька
50. Лава на беразе
51. Пад'ём на Лысую гару
52. Вышка
53. Наверх
54. Але з яе асабліва нічога ня бачна
55. Выраслі дрэвы, ды сапсавалі выгляд на возера
56. Анёл
57. Далей нас шлях ішоў да возера Балдук
58. Па-першае трэба было ўзабрацца на "Глубвярэст"
59. Мы раўнінныя чарвякі, нам цяжка)
60. Рэчка Страча побач
61. Нетрывіяльная пераправа праз яе
62. І нічога не зробіш, трэба ісці
63. Добры атракцыён і зусім безкаштоўна)
64. Але не ўсе асілілі, адзін з таварышчаў пайшоў у абход
65. Моцык
66. Возера Балдук
67. На закаце
68. Маляўніча
69. Далей ўсё стала неяк так
70. Хутка стала цямнець
71. Заброшка на возеры
72. Між тым гэта запаведнік
73. Шмат падыходаў да іншых азёраў, але амаль зусім сцямнела і падыйсці да іх не было ніякай магчымасці
74. Выйшлі з лесу ў вечаровы туман
75. Святло на могілках - дзяды ідуць...
76. Нам заставалася каля 10 км па цемры да фінальнага пункту пахода
77. Фінал паходу на станцыі Лынтупы
78. Помнік Ялавецкаму
79. Разам прайшлі каля 25 км
80. Паход скончыўся, але транспартны фан працягнуўся
81. Хутка прыйшоў наш цягнік 620 на Віцебск, які адпраўляўся ў 21.00
82. У Варапаева перасадка ў вагон Друя-Мінск, які давёз нас да Мінску
83. У Мінску раніцай наступнага дня мы пераселі ў цягнік на Баранавічы ў 06.55
84. Вось і ўсё хлопчыкі і дзяўчынкі. Катайце нашымі фанавымі лініямі
85. Весь масштаб 800-кіламетровага трыпу

Трэк пешаходнай часткі такі 

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Пешы паход на Вуглянку

Марафон "Налібакі 2025". 200/2