Шмат хто ведае багамерзскія "баранавіцкія лодачкі", але не меньш (мяркую нават больш) вядомы "кіраўскія смажанкі". У Кіраўску я быў 10 год таму , але паспрабаваць тады іх часу не было. І вось нарэшце дазволіў сабе паснедаць смажанкамі ў гэтую суботу. Канешне ўсё гэта было з транспартным фанам, ды наведваннем Магілёва
Што з гэтага вышла глядзім далей
01. Усё пачалося з падъёма ў 3 гадзіны ночы
02. Каб паспець на цягнік 658 у 3.59 да Менску
03. 2 гадзіны ў бязсэнсоўным змаганні за сон і мы ўжо ў Менску шукаем наш 716-й на Бабруйск
04. Больш гадзіны часу прамарнавалі вывучэннем расклада руху аўтобусаў на тутэйшым аўтаваказале
05. Вось і наш Штадлер падалі пад пасадку
06. Раніца, субота і канешне ён пад завязку быў забіты студэнтамі
07. Бабруйск сустрэў жудасным надвор'ем
08. Можа Бабруйск і горад для жыцця, але ў гэтую залеву дакладна не сказаў бы
09. Хутка збеглі на тутэйшы аўтавакзал
10. Дзе мы паспелі на аўтобус да Кіраўска ў 8.45
11. Людзей было шмат, але МАЗ-206 хапіла для іх
12. У 9.30 мы ўжо шпацыравалі па дажджліваму Кіраўску
13. Спачатку вырашылі паглядзіць мясцовае дабраўпарадкаванне
14. Зацанілі магутную велаінфраструктуру, нават у Баранавічах такога няма(
15. Прайшліся па цэнтры
16. Славутасцяў няма, нават Ляхавічы выглядаюць лепей
17. Але ў Кіраўску славутасці не галоўнае
18. Галоўнае тут смажанкі, не, з вялікай літары - Смажанкі
19. Кафэ "Смажанка" месціца навокал з аўтастанцыяй. Калі ніякіх мэтаў у вас няма, то ісці нікуды амаль ня трэба
20. Шыльда
21. Прайс даволі добры, танней за
багамерзскія "баранавіцкія лодачкі"
22. Дакладна нашмат смачней
23. Паспрабалі некалькі відаў і засталіся вельмі задаволенымі
24. Далей трэба рушыць на аўтастанцыю каб трапіць ў Магілёў
25. Каса
26. Расклад руху
27. Па традыцыі сапраўдны расклад руху на адмысловым лісце
28. Да аўтобуса было больш гадзіны, таму зноў вывучалі тутэйшую велаінфраструктуру
29. Адшукалі малыя архітэктурныя формы
30. Вось і наш МАЗ-251 на Магілёў падаспеў у 11.35
31. Дзеля справядлівасці трэба сказаць, што паехаць мы маглі і раней, на маршрутцы, але вельмі хацелася паўнаразмернага аўтобуса
32. 1,5 гадзіны дарогі, амаль без прыпынкаў, прайшлі хутка
33. І каля 13.00 мы былі ў Магілёве
34. У мэтах на горад стаяла абкатка тутэйшага тралейбуса, але чакаемы Т7 працуе толькі па працоўных днях
35. Таму адразу паехалі ў цэнтар на Т2
36. АКСМ-321 не першай свежасці
37. Пачалі са шпацыру ўздоўж Дубровенкі
38. Усё прыгожа ды дабраўпарадкавана
39. Выгляд на Магілёўскі рынак з лесвіцы
40. Альтанка на мосціке
41. Дубровенка ў бетоне ды каналізавана
42. Струшня - прыток Дубровенкі
43. Трохі пашарыліся па тутэйшых фавеллах, вельмі каларытны район і амаль у цэнтры
44. Вусце Струшні
45. Пад мастом
46. Ростань
47. Масткоў праз Дубровенку вельмі шмат, усялякіх розных
48. Парог
49. Канал
50. Дасягнулі дамбы
51. Месца трагедыі 1942 года. Так званае "магілёўскае цунамі"
52. Прыгожы пруд каля чыгункі
53. Набярэжная
54. Далей зноў пакаціліся да Дняпра
55. Мост праз Дняпро
56. Рэчка Дняпро
57. Пашпацыравалі па Падміколлю
58. Выгляд на Падміколле
59. Прыгожыя ў іх там краявіды
60. Далей стандартна да ратушы ды ў цэнтар
61. Касцёл Святога Станіслава
62. Усярэдзіне вельмі багата
63. Нават роспіс адноўлены, дзе таксама ў аднаўляльнай працы прымаў удзел Алесь Пушкін
64. Зазірнулі ў велакраму
https://otvinta.by/ 65. Ровары
66. Жырандоля
67. Рамонты
68. Добрая крама, можна карыстацца
69. Потым прашвырнуліся па тутэйшых маляўнічых падваротнях вуліцы Ленінскай
70. Цікавыя віды
71. Старыя офісы))
72. Прывабныя мясціны
73. Але небяспечна, ледзяшы!
74. Магілёў зноў захапіў мяне
75. Такога ў Беларусі не знайсці
76. Вось так
77. Пасля ўсяго трэба было павячэраць
78. "Той самы час, тое самае месца" Вось, не дадаць, ні адняць
79. Вядзерцы
80. Хуткасны ДП3 на Менск ужо чакаў нас
81. Адпраўленне ў 19.43
82. Людзей вельмі мала. Відзьмо ўсе на маршрутках катаюцца
83. У Менску павінны былі быць у 22.38, але спазніліся на 10 хвілін, таму прыйшлося галопам ляцець да свайго 657 цягніка на Баранавічы ў 22.57
84. Дома былі пасля 1 гадзіны ночы. Мапа, больш чым 800-кіламетровага, трыпу такая
Справаздача ад elgatomarinero
Комментарии
Отправить комментарий