Ультрамарафон Налібакі 2026. 18-е выданне, амаль "грэвалфрэндлевае"

18-й марафон "Налібакі" зноў вернуўся на радзіму, у Налібацкую пушчу. Базавы лагер месціўся каля вёскі Кляцішча - у цэнтры пушчы. Гэта было зручна для атмаферы - трэкі марафону з мінімальнай насялёнкай амаль не выходзілі за крэсы пушчы . "Налібокі" не ўспрымаю на малых дыстанцыях, таму як заўсёды я стартаваў на дыстанцыі ВЕЛА200
Як гэта было для мяне глядзім далей
 
 
01. Ад бліжэйшай чыгункі да Кляцішча больш 50 км, таму ехаць на аўто было амаль неабходнасцю
02. На намётавай паляне ўсталі кампактным лагерам, каля ракі. Хаця і далёка ад аўтамабіля, але блізка да цэнтра спаборніцтваў
03. Калі даставаў ровар з аўтамабіля высветлілася, што пяро рамы трэснула і нікуды больш ехаць ня хоча
04. Праблема амаль не вырашальная, але толькі не для нашага веламяханіка. 2 колышка ад намёта, ды лейкапластыр вырашылі праблему. Ну на 200 км гонкі дакладна так
05. Далей былі вечаровыя пасядзелкі каля вогнішча, дзе трохі адзначылі мой дзень народзінаў. 48 год ужо старой і хворай малпе)
06. Добра што прыехалі ў пятніцу, калі нікога яшчэ няма
07. Цэнтр мерапрыемства
08. Рэгістрацыя
09. Стартавая прамая
10. Удзельнікі раслабляюцца
11. Амаль усе баранавіцкія гатовыя да старту
12. Вялікія дыстанцыя на ВЕЛА100 і 200 стартавалі ў суботу, астатнія маленькія ў нядзелю
13. Натоўп ВЕЛА100/200 рыхтуецца да старта
14. Брыфінг
15. Наш "галоўны забойнік" на ВЕЛА200 таксама чакае старт, але ў лідэр-зоне
16. Гога зноў вырашыў ехаць 200 і зноў са мною
17. Паехалі штолі?
18. Старт
19. Дыстанцыя марафона на большай часткі праходзіла па шматлікім налібацкім гравейкам. Таму кацілі ўсе вельмі хутка, ды надвор'е вельмі спрыяла. Спякоты вялікай не было, дажджу таксама. Але грэвалістам гэта таксама не дапамагло перамагчы)
20. Па мастку
21. Кавыралак было няшмат
22. Жвір ён не заўсёды жвір, асабліва ў Налібаках

23. Але не скажаш, што было лёгка

24. Першыя 100 км круцілі з дыстанцыяй ВЕЛА100, таму свой рытм трымаць было няпроста

25. Укатаныя лясныя дарожкі
26. На 1-м пункце харчавання не затрымаліся
27. Удзельнікі на ВЕЛА100 круцілі хутка
28. Удзельнікаў на ВЕЛА200 амаль ня бачна
29. І ў нас не было магчымасці адстаць
30. Гэта ж гонка)
31. Жвіравыя аўтабаны змяняліся добрымі ляснымі дарожкамі
32. Дзе можна было хоць дух трохі перавесці штолі
33. 2-гі пункт харчавання на 50 км ужо быў ня лішнім
34. Людзей шмат
35. Нехта ужо накатаўся)
36. Але нам далей
37. Невялікая лужына
38. Добра што тут ехаць не прыйшлося
39. Трохі па асфальце
40. Пасля ПХ3 на 75 км ужо проста хацелася хутчэй пакінуць 100-ку, каб не замінала ехаць
41. Толькі шматлікія дарожкі
42. Зноў жвір
43. Паварот да фінішу
44. І вось нарэшце развітваемся з "соткай"
45. Прырода ачысцілася, удзельнікаў на 200 мала, таму невялікі адпачынак, каб іспіць колы ў спакоі, быў проста неабходны
46. Ды паглядзець на рэчу Уса
47. Далей усё працягнулася, але ў больш павольным рытме
48. Палявы аўтабан
49. Да фінішу каля 100 км, што не дабаўляе аптымізму)
50. Інстаграмныя камяні
51. Знойдзена цела таварышча. Пасля чаго яно ачуняла і паехала ад нас)
52. На 125 км, чарговы пункт харчавання, але з незаліковым "карткавым" спэцэтапам. Выіграў, можа таму і вынік добры)
53. Далей ужо цямнела, таму фотак няшмат. Разараныя палі, зноў бясконцыя гравейкі, нават знакаміты кроманьскі прашпект зачапілі
54. Доўгачаканы ПХ на 150 км непазбежны
55. Меней за гадзіну пайшло на перагон 22 км да апошняга ПХ. Па асфальце на Кромань, потым якасны жвір па былой "камарынай трапе"
56. Валанцёры на ПХ 174 км добрыя
57. Нават далі пасядзець 5 хвілін, за што ім асабістае дзякуй

Налібакі бяз ночкі - як гарбата без заваркі. Таму і апошнія 30 км былі начнымі і няпростымі: завалы ў лесе, травяныя мокрыя палі, нават броды былі, але па якім ехаць не прыйшлося

58. Фініш непазбежны. Нарэшце ўсё гэта скончылася

59. Па выніку 200 км за 12.36, "брэветны" нарматыў у 15 км/г выкананы. Больш за тое - гэта другі вынік за ўсе 18 год ўдзелу, зусім нядрэнна. Падрабязныя рэзультаты тут
 
60. За дзень 202 км Трэк такі 
  61. Мядаль
 62. Суворая марафонская раніца
63. У нядзелю было шмат часу, каб пабадзяцца, ды паглядзець узнагароджванне нашай катэгорыі ВЕЛА200
64. Пераможцы 200-кі на тумбе
65. Ну, а наш "галоўны забойнік" атрымаў свой нядоўгачаканы кубак Налібакаў

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Паход уздоўж Ясельды праз Жабер-Моталь-Дастоева-Дубае ў Пінск

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Вялікі вясновы велапаход па Поўначы нашай ды Себяжскі НП