Б200 Лідская пятля 2025

Праехаўшы амаль 1500 км спачатку года, захацелася выпрабаваць сабе ў сапраўднай справе. Яшчэ ў сакавіку на вочы папаўся брэвет "Лідская пятля" на 200 кілометраў. Вось туды і паехаў


 Як гэта было глядзім далей

01. Выязжаў дызель-цягніком да Ліды ў 05.19, на месцы быў ў 07.38

02. Паспрабаваў пакінуць лішнія рэчы ў камеры захоўвання. Але на вакзале ўсё пратухла і адшукаць спосаб гэта зрабіць не было ні часу ні жадання
03. На самой справе брэвет праводзіўся 12 красавіка, а я паехаў днём пазней вольным праходжаннем. Брэветы яны, ў большасці сваёй, пра самотнае катанне, таму маральна я быў да таго падрыхтаваны
04. Стартаваў у 8 гадзін раніцы
05. Здымаць у дарозе было няшмат чаго, ну акрамя самой дарогі і шматлікіх шыльдаў ды дарожных знакаў, таму іх вам і пакажу
06. Пасля халоднай раніцы хутка стала цяплець, таму пачаў распранацца ўжо праз 15 км
07. У нядзелю машын няшмат на дарозе, нават М-11, ды Р-11 зусім пустынныя
08. Хутка даехаў да рэчкі Нёман
09. Нёман №1
10. Першы КП праз 21 км. АЗС у Бярозаўцы
11. Далей да Наваградка толькі вялізны пад'ём, добра што вецер быў слабы. Таму не давялося  змагацца
12. Заязжаю на аб'яздную Наваградка
13. На перакрыжаванні з Р-10 паставілі "помнікі рыцарам". Цікавыя, але месца, мякка кажучы, страннаватае. З аўтамабіляў на іх глядзець цяжка, а пешшу дасягнуць нельга, ну амаль нельга)
14. Крынічка ў Мотчы КП2. 60 км супраць ветра даліся нялёгка маім нагам. Прыйшлося прайціся каля кіламетра каб атагрэць
15. Далей трэк павярнуў на поўнач, гэта азначала што вецер амаль 100 км будзе пераважна ў спіну, што не магло не радаваць
16. Р-5 таксама пустынная. Ехалася хутка - сярэдняя была больш 20 км/г нават супраць ветру
17. Усялюб на даляглядзе
18. Калі будзеце шмат піць апыніцеся тут)
19. Зноў рэчка Нёман
20. Нёман №2
21. Іўе зусім побач
22. КПЗ - Іўе
23. Іўе прывабны гарадок, але зараз брэвет, а не тое што хочацца)
24. 20 хвілін на абед. Трэба добра закінуцца, каб астатнія 85 км праехаць
25. Шырокая веладарожка ад Іўя па Р-135
26. Чыгунка Маладзечна-Ліда
27. Далей у Ліпнішкі
28. КП4 - прыгажэйшы касцёл у Ліпнішках
29. Р-135 таксама не загружаная шаша і вельмі добрай якасці
30. Стала ўжо амаль спякотна, і апошнія 60 км ехаў у шортах
31. Стала зусім сумна: славутасцяў няма, адныя шыльды і рэдкія грузавікі якія ходзяць ад перахода ў Беняконях да трасы М-6
32. Чарговае перакрыжаванне
33. Тракелі
34. Чыгунка Ліда-Вільня
35. Тутэйшая транспартная інфраструктура
36. Да Радуні яшчэ ехаць і ехаць
37. КП5 - Радунь
38. Тут я трохі адхіліўся ад маршрута, каб наведаць тутэйшы касцёл. Ён вельмі вялікі і прыгожы, раю ўсім да яго зазірнуць
39. Апошнія 27 км гэта змаганне супраць ветра
40. Але тут ёсць што паздымаць
41. Апошнія пару км вядзе веладарожка
42. Выраблена з бятону і няроўная на столькі, што прышлося ехаць па ПЧ. Жах
43. Фініш у Лідзе
44. Праехаў вельмі хутка для сабе - 200 км меньш чым за 10 гадзін
45. У апошнія гады ў Лідзе ідуць маштабныя дарожныя рамонты і велаінфраструктура падцягнулася пад гэта
46. Трохі пакатаўся па гораду, але большай часткай прасядзеў у цэнтры чакаючы цягніка

47. Ды дачакаўся удзельнікаў са Слоніму, якія ехалі гадзінай пазней


48. За дзень 221 км. Трэк такі

З'ехаў з Ліды цягніком 610 Гродна-Гомель у 21.54


Рэзультаты

Фота ў гугле


Комментарии

  1. Рассказывай, как было с перевозкой велосипеда в пассажирском поезде?

    ОтветитьУдалить
    Ответы
    1. У меня чехол есть от малпы и я уже давно и регулярно им пользуюсь. Но он объёмный такой и весит нормально. Потому в Лиде пытался его сдать в камеру хранения. Но там надо искать "помощника дежурного" или ещё кого-то, чтобы всё как-то устроить. Квест решать я не захотел. Потому пришлось катать чехол с собой. А вечером упаковал и зашёл в поезд. Всё без скандалов и по доброму, говорил проводнику, что я уже приехал с ним также, на 3-ю полку положу. Правда она всё таки позвала начальника поезда, но начальница поезда сказала, что всё хорошо: чехол есть, "видно что человек знающий" и дала добро. В вагоне засунул на 3-ю полку, предварительно сняв оттуда 2 матраса. Так всё и доехало.

      Удалить
    2. У меня еще НИКОГДА не было чтобы в поезд с велосипедом в чехле не пустили. Уезжал всегда. Иногда бухтели, но я у них потом чай покупал и они добрели)

      Удалить

Отправить комментарий

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Невельскі чыгуначны трып

Пешы паход на Вуглянку