Б200 Лідская пятля 2025
Праехаўшы амаль 1500 км спачатку года, захацелася выпрабаваць сабе ў сапраўднай справе. Яшчэ ў сакавіку на вочы папаўся брэвет "Лідская пятля" на 200 кілометраў. Вось туды і паехаў
Як гэта было глядзім далей
01. Выязжаў дызель-цягніком да Ліды ў 05.19, на месцы быў ў 07.38
02. Паспрабаваў пакінуць лішнія рэчы ў камеры захоўвання. Але на вакзале ўсё пратухла і адшукаць спосаб гэта зрабіць не было ні часу ні жадання03. На самой справе брэвет праводзіўся 12 красавіка, а я паехаў днём пазней вольным праходжаннем. Брэветы яны, ў большасці сваёй, пра самотнае катанне, таму маральна я быў да таго падрыхтаваны04. Стартаваў у 8 гадзін раніцы05. Здымаць у дарозе было няшмат чаго, ну акрамя самой дарогі і шматлікіх шыльдаў ды дарожных знакаў, таму іх вам і пакажу06. Пасля халоднай раніцы хутка стала цяплець, таму пачаў распранацца ўжо праз 15 км07. У нядзелю машын няшмат на дарозе, нават М-11, ды Р-11 зусім пустынныя08. Хутка даехаў да рэчкі Нёман09. Нёман №110. Першы КП праз 21 км. АЗС у Бярозаўцы11. Далей да Наваградка толькі вялізны пад'ём, добра што вецер быў слабы. Таму не давялося змагацца12. Заязжаю на аб'яздную Наваградка13. На перакрыжаванні з Р-10 паставілі "помнікі рыцарам". Цікавыя, але месца, мякка кажучы, страннаватае. З аўтамабіляў на іх глядзець цяжка, а пешшу дасягнуць нельга, ну амаль нельга)14. Крынічка ў Мотчы КП2. 60 км супраць ветра даліся нялёгка маім нагам. Прыйшлося прайціся каля кіламетра каб атагрэць15. Далей трэк павярнуў на поўнач, гэта азначала што вецер амаль 100 км будзе пераважна ў спіну, што не магло не радаваць16. Р-5 таксама пустынная. Ехалася хутка - сярэдняя была больш 20 км/г нават супраць ветру17. Усялюб на даляглядзе18. Калі будзеце шмат піць апыніцеся тут)19. Зноў рэчка Нёман20. Нёман №221. Іўе зусім побач22. КПЗ - Іўе23. Іўе прывабны гарадок, але зараз брэвет, а не тое што хочацца)24. 20 хвілін на абед. Трэба добра закінуцца, каб астатнія 85 км праехаць25. Шырокая веладарожка ад Іўя па Р-13526. Чыгунка Маладзечна-Ліда27. Далей у Ліпнішкі28. КП4 - прыгажэйшы касцёл у Ліпнішках29. Р-135 таксама не загружаная шаша і вельмі добрай якасці30. Стала ўжо амаль спякотна, і апошнія 60 км ехаў у шортах31. Стала зусім сумна: славутасцяў няма, адныя шыльды і рэдкія грузавікі якія ходзяць ад перахода ў Беняконях да трасы М-632. Чарговае перакрыжаванне33. Тракелі34. Чыгунка Ліда-Вільня35. Тутэйшая транспартная інфраструктура36. Да Радуні яшчэ ехаць і ехаць37. КП5 - Радунь38. Тут я трохі адхіліўся ад маршрута, каб наведаць тутэйшы касцёл. Ён вельмі вялікі і прыгожы, раю ўсім да яго зазірнуць39. Апошнія 27 км гэта змаганне супраць ветра40. Але тут ёсць што паздымаць41. Апошнія пару км вядзе веладарожка42. Выраблена з бятону і няроўная на столькі, што прышлося ехаць па ПЧ. Жах43. Фініш у Лідзе44. Праехаў вельмі хутка для сабе - 200 км меньш чым за 10 гадзін45. У апошнія гады ў Лідзе ідуць маштабныя дарожныя рамонты і велаінфраструктура падцягнулася пад гэта46. Трохі пакатаўся па гораду, але большай часткай прасядзеў у цэнтры чакаючы цягніка47. Ды дачакаўся удзельнікаў са Слоніму, якія ехалі гадзінай пазней
48. За дзень 221 км. Трэк такі
З'ехаў з Ліды цягніком 610 Гродна-Гомель у 21.54
Рассказывай, как было с перевозкой велосипеда в пассажирском поезде?
ОтветитьУдалитьУ меня чехол есть от малпы и я уже давно и регулярно им пользуюсь. Но он объёмный такой и весит нормально. Потому в Лиде пытался его сдать в камеру хранения. Но там надо искать "помощника дежурного" или ещё кого-то, чтобы всё как-то устроить. Квест решать я не захотел. Потому пришлось катать чехол с собой. А вечером упаковал и зашёл в поезд. Всё без скандалов и по доброму, говорил проводнику, что я уже приехал с ним также, на 3-ю полку положу. Правда она всё таки позвала начальника поезда, но начальница поезда сказала, что всё хорошо: чехол есть, "видно что человек знающий" и дала добро. В вагоне засунул на 3-ю полку, предварительно сняв оттуда 2 матраса. Так всё и доехало.
УдалитьУ меня еще НИКОГДА не было чтобы в поезд с велосипедом в чехле не пустили. Уезжал всегда. Иногда бухтели, но я у них потом чай покупал и они добрели)
Удалить