З Гродна ў Наваградак аўтобусам

Зноў бадзяюся навокальнымі транспартнымі маршрутамі. У гэты раз надыйшоў час праехацца з Гродна ў Наваградак аўтобусам. Ну і таксама пашчасціла пашпацыраваць па Гродна ды трохі па Наваградку. Не так далёка як у той жа Мазыр, ці складана як у Высокае, але не меней цікава
 
Што з гэтага выйшла чытаем далей
 
01. Пачалося ўсё з 679-га цягніка Віцебск-Гродна ў 08.20
02. Ён вельмі зручны для паездак у Гродна - 3,5 гадзіны і я на месцы
03. У мяне было больш 2-х гадзін на шпацыр
04. Каб было ня сумна ішоў непараднымі маршрутамі
05. Спачатку рэчка Гараднічанка
06. Хадзіць было цяжка: шмат ільду ў некаторых месцах патрабавала ледаруб ды кошкі
07. Гарадзенскі пешы серпанцін
08. Далей стары горад
09. Тутэйшая атмасфера
10. Знакаміты лямус
11. Вежы
12. Нарэшце дабраўся да чыгункі
13. Мясцоваць вельмі перасечаная, нават не скажаш, што гэта цэнтар горада
14. Арачны мост
15. Зазірнуў на кірмаш, дзе раптоўна нарваўся на "чэбурэчную"
16. Дзіўна, што я нічога ня ведаў аб гэтым месцы
17. Вось куды з'ехалі знакамітыя гарадзенскія чэбурэкі! Цяпер будзем дакладна ведаць куды ісці. Для даведкі: бар працуе 08.00-16.00 кожны дзень
18. Далей вайсковыя могілкі
19. Дакладней мяне цікавіла польская іх частка
20. Атмасфернае месца
21. Помнік ахвярам Катыньскага растрэла
22. Пахаванні ў асноўным да Другой сусветнай вайны.
23. Мяркую гэта іх сучаснае аднаўленне
24. Вольны час скончыўся аўтавакзалам
25. Трохі аглядзеў тутэйшы аўтапарк
26. На стаянцы
27. Маршрутачны крах
28. На стаянцы
29. Мяне чакала абкатка Нёман-4202 па маршруце Гродна-Наваградак у 14.10
30. Мяркаваў што будзе штосці накшталт МАЗ-251, але "маемо што маемо"

Маршрут існуе толькі па нядзелях. Аўтобус ідзе больш за 3 гадзіны па шматлікіх вёсках, гарадах. Такі прыгарадны аўтобус, які спыняецца ля кожнага слупа

 31. Нёман-4202 зусім не адпавядае гэтаму маршруту. 90% запоўненасці ўвесь час 

32. Вельмі цесна. Тут павінны быць вялікі аўтобус
33. Карыстаюцца гэтым аўтобусам ў асноўным студэнты, каб трапіць у Наваградак на вучобу
34. Аўтобус ідзе даволі хутка, але шмат прыпынкаў і затрымак не дае яму нават графік стрымаць
35. У гарадах ёсць рух пасажыраў, адчуваецца, што гэта тут транспарт
36. У Наваградак прыехалі з 20 хвілінамі спазнення
37. Рух на платформах
38. Вырашыў асабліва не хадзіць па гораду, я тут даволі часта
39. Але сакральнае месца нельга не наведаць
40. Каб ужыць запаветны напой на самой справе весь трып толькі дзеля гэтага і рабіўся

41. На аўтавакзале ўсё тая ж атмасфера 80-х гадоў

 

42. Адчуванне марнасці жыцця...

43. Таму захацелася з'ехаць як можна хутчэй
44. МАЗ-232 у 18.00 прывёз мяне ў Баранавічы
45. Схематычна трып выглядаў так

 Фота ў гугле

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Марафон "Налібакі 2025". 200/2

Паход уздоўж Ясельды праз Жабер-Моталь-Дастоева-Дубае ў Пінск