У гэтым годзе зіма суворая, лёд на азёрах за 2 месяцы марозаў тоўсты, таму і Ice Trail 2026 выкарыставаў ўсе магчымасці лядовага забега. Бягуны мелі магчымасць прабегці па ільдзе Нарачы. Гэта рэдкі выпадак, мабыць 10 год потым такой магчымасці не будзе. Таму і я зноў дапамагаў з правядзеннем забега

01. Як і
прошлы год выехаў яшчэ ў пятніцу, але трудавым спосабам: спачатку да Менска цягніком, потым жудаснай маршруткай да Мядзеля
02. Пераночыў у тутэйшым VIP нумары ў ФОЦ
03. З гарным выглядам на пляцоўку)

04. Працаваць гатовы
05. Увесь рух па рэгістрацыі, узнагароджанні зноў адбываўся пад дахам комплексу
06. Подыум
07. Кубкі

08. Набярэжная возера Мястра
09. Стартавая прамая
10. Стартавая арка
11. Фінішны створ
12. Але руха я не бачыў, асноўнай маёй працай была арганізацыя пункта кантроля ды харчавання
13. Пункт харчавання месціўся на беразе Нарачы
14. Знакаміты мядзельскі кракадзіл не дрэмле!
15. Хутка пайшлі ўдзельнікі
16. Спачатку мала
17. Але потым стала не да фотак
18. Удзельнікі ішлі шчыльна і замыкальны не прымусіў сабе чакаць
19. Знёс з сабою і кракадзіла, эх...
20. На возеры стала сумна
21. Самы час справіць шпацыр па Нарачы
22. Пабадзяцца па Нарачы па ільдзе бясцэнна!
23. На возеры гуляў вецер
24. Сцежку, якую праклалі ўдзельнікі, хутка пачало замятаць
25. Самы час збіраць разметку
26. "Збіральны" валанцёр
27. Разметка
28. Сцежка
29. Букет
30. Базавы лагер хутка згортваўся
31. Трохі дапамог і ў гэтым
32. Было ўжо позна, таму ад'езд адклаў да раніцы
34. Пусты ПАЗ-3204 на Свір
35. Марозная платформа
36. Жудасная маршрутка да Менску ў 07.45
37. У Менску гіперкампенсацыя ў выглядзе Штадлера да Баранавіч
Фота ў гугле
Комментарии
Отправить комментарий