Смажанне па лясам Івацэвіччыны праз Быцень да 638 РП

Сёння скаталіся па лясам Івацэвіцкага раёна, каб упершыню ў гэтым годзе прасмажыцца на спякотным сонцы, ды зазірнуць да былога 638 палка РВСН. Таксама завернулі да Шчары, ды папілі кавы у Быценьскай кафэхе
 
Чытаем далей
 
01. Электрычка ў 06.28 даставіла нас у Броную гару
02. Зноў несамотнае катанне з Вадзімам
03. Амаль ўся пакатайка па глухіх лясах Івацэвіцкага раёна - таму няпростая
04. Перакрыжаванне з ВУЖД Бярозаўскага торфапрадпрыемства
05. Пасля першых 18 км леса нарэшце палі
06. Сняданак ў Мілейках дапамог праехаць хуткасны жвіра-асфальтавы прагон да Буллы
07. Далей мяжа абласцёў і як звычайна пошук патрэбных дарожак праз яе
08. І зноў марная справа
09. Часам ОСМ ня хлусіць - дарожак няма, але ехаць магчыма
10. Праўда дагэтуль пачалася спякота і на скавародцы было ня вельмі ўтульна
11. Хутка пачалася дарожка праз палі
12. І нарэшце лес увогулле схаваў нас ад спякоты
13. Але 5 кілометраў па завалах ды просеках самі сабе не праедуць...
14. Нарэшце дасягнулі месца былога 638 РП
15. Усё кепска - знесена ўсё, нават руінаў ужо няма.
16. Як бачна, уся праца была праведзена ў гэтым годзе, бачна што разбурэнне свежае
17. Адзіны вялікі ангар застаўся, якому таксама, мяркую, жыць нядоўга
18. Далей трохі пакруціўшыся па лесе паехалі ў Быцень
19. Папілі кавы ў тутэйшым гламурным кафэ
20. Шчара побач Быценя, таму заехалі і туды
21. Заставалася толькі дакруціць 5 км да пп Быцень
22. Паспелі да электрычкі ў 14.53
23. За дзень каля 90 км. Трэк такі

Фота ў гугле 


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Невельскі чыгуначны трып

Пешы паход на Вуглянку