Трэнька па Наваградскім ўзвышшы

У нядзелю пакатаўся па Наваградчыне ў добрай камапаніі нашых баранавіцкіх раварыстаў. 
Змалацілі амаль 1000 метраў набора ў бадзёрым тэмпе
 
Нядрэнная і хуткая трэнька атрымалася. Чытаем далей 

01. Дызель-цягнік у 5.19 даставіў нас на пп Яцукі

02. Кампашка сабралася вялікая
03. Нават славуты тандэм тут
04. З раніцы было даволі прахладна, таму кацілі са старту даволі бадзёра
05. У мастка праз Промшу каля Яцукоў чарговая рэінкарнацыя
06. Сэлфак))
07. Хутка сонца прыпякло і прыйшлося распранацца
08. Галоўны орг заявляў бадзёры тэмп і больш 15 км/г сярэднюю на больш чым 130 км трэка
09. Улічваючы рэльеф ды набор вышыні то чакаліся цяжкасці
10. Спачатку кацілі кучна
11. Усе тут
12. Кацім добра
13. Тандэм
14. Жвіравы аўтабан
15. На прыпынку ў Літоўцы я прапанаваў трохі падрэзаць трэк на 10 км каб не рабіць вялікую пятлю па асфальце, ды ехаць напрамкі да Наваградка. 2 удзельніка са мною згадзіліся
16.  Але гэтая зрэзка трывала па рэльефных палях амаль без дарожак
17. Ды жырная кропка - лесвіца на Замкавай гары ў самім Наваградку
18. А хто казаў што кароткі шлях лёгкі?
19. У пекле нялёгка!
20. Нарэшце забраліся на Замкавую гару. Далей славутасці
21. Нажаль знакамітая крама вінзавода з днішча-барам зачынена. Сыйшла эпоха...
22. Але сырнікі з кавай 3 ў 1 у кафетэрыі побач нікуды ні сыйшлі. Узнагарода за пакуты
23. Калі выязжалі з Наваградка іншыя ўдзельнікі толькі ўязжалі ў горад
24. Вырашылі ўжо не марнаваць час ды ехаць далей
25. А далей ўсё той жа наваградскі рэльеф ды славутыя брукаванка-жвіравыя дарожкі
26. Адпачынкаў амаль не было хацелася паспець на дызель-цягнік ў Наваельню
27. Таму кацілі ну вельмі хутка, нават ад сабе не чакаў такога
28. Дарожкі на 90% я ведаў, таму вырашыў у балоты ды сапраўдную бездарож не лезці, нават коштам істотнага павялячэння кіламетражу
29. Запраўка ў краме
30. Баранавічы, але ёсць ньюанс)
31. Пасля абеду стала зусім спякотна
32. На закуску нас чакала чарга жвіравых пакут на скавародцы 
33. Вецер стаў сустрэчна-бакавы, а рэльеф Наваградчыны ўсё трымаў нас у тонусе
34. Вядомая крыніца у Ганчарах з "жывой/мёртвай" вадою трохі ахалодзіла
35. Але на сярэднюю хуткасць цяжкія ўмовы не адлюстраваліся. Відзьмо добра ўкаціліся
36. Апошнія 15 км жвіру на сквародцы добры такі трэйн
37. Прыпынкаў няшмат, толькі каб ваду двліць
38. Наваельня на даляглядзе
39. Апошні рывок
40. Расклад руху
41. Вялікая хуткасць гэта добра. У нас было больш за 2 гадзіны каб паабедаць ды памыцца у тутэйшай рэчцы
42. На станцыі
43. Дызель-цягнік у 17.30 эвукаяваў нас ў Баранавічы
44.  За дзень 130 км, трэк такі

Фота ад орга

Фота ў гугле 


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Невельскі чыгуначны трып

Пешы паход на Вуглянку