Марафон Камяні 200. Адкупленне налібокскай віны

Пасля няпростай пакатайкі па Наваградчыне ў мінулы тыдзень захацелася яшчэ чагосці падобнага. Таму ў суботу катнуў свабодны марафон Камяні 200. Фармат просты: ёсць стандартны трэк 200 км з наборам вышыні больш за 1000 м ды ёсць час 3 тыдні для старту. Усе вынікі ў страве, а ўдзельнікам гонар ды прызавы фонд ад саміх удзельнікаў.
Пасля злітых Налібокаў трэба было адкупаць віну, што і было зроблена, нават брэветны нарматыў выкананы, што прывабна на кантрыйнай дыстанцыі
Ўсе падрабязнасці ніжэй
 
01. Старт ды фініш дыстанцыі на беразе "Мінскага мора", таму выязжалі першай электрычкай да Менску ў 04.50
02. У Менску перасадка ў 8.05 да Ждановічаў
03. І праз 3 кілометры ад Ждановічаў мы на беразе Заслаўскага вадасховішча
04. Ў гэты дзень мы былі не адныя. Шмат хто ехаў дыстанцыю, надвор'е спрыяла вялікай пакатайцы. Ды з Баранавічаў іншыя ганцы стартавалі ноччу. Удзельнік іншай групы ўжо выклаў шмат добрых фотак аб іх начных прыгодах
05. Пакаціліся прыблізна ў 8.55
06. Выязжалі па тутэйшых пляжах
07. Даўно там ня быў, таму здзівіла нядрэнная іх абсталяванасць. Некі міні-курорт нават
08. Ад самога вадасховішча нясло жудасным холадам. Чэрвень некі люты ў гэтым годзе...
09. Разметкі на маршруце вядома няма
10. Таму арыёнтавання шмат, навігатар лепей не выключаць
11. Прыпынак Крыжоўка, адразу ўспомніў катастрофу 1977 года Але яё я там узгадваю заўсёды, калі праязжаю нават на цягніку...
12. Маршрут вельмі прывабны. Хуткі, без кавыралак
13. Шмат было і асфальту
14. Але большасць дарожак жвіравыя
15. Мерапрыемства пазіцуецца як "грэвал-фрэндлі"
16. Таму і жвіра шмат
17. Бруда ды лужынаў зусім мала
18. Нават сільны дождж у пятніцу не вельмі сапсаваў дарогі
19. У пуці былі і цікавасці, напрыклад, кар'ер у Дубравах))
20. Шмат укатаных дарожак у палях
21. Цяжкасцю быў толькі рэльеф, якога назбіралася каля 1300 м набора на 200 км - нядрэнна для Беларусі
22. Перашкодаў амаль няма ў пуці, толькі трава ў некаторых палях, ды нешматлікія "завалы"
23. Таму ехалі хутка
24. Прыпыняцца стараліся мала
25. Хуткасць рэдка падала ніжэй 20 км/г
26. Нарэшце абед
27. На 70 км сваечасовая запраўка
28. Рэльеф нарэшце скончыўся
29. Па укатаных лясных дарожках кацілася вельмі хутка
30. Але сонца пачало трохі смажыць нас
31. Ды і праехалі ўжо амаль палову дыстанцыі, таму прыпынкі сталі часцей
32. Чарговая славутасць: МАЗ-5549
33. Ляцім далей
34. Нарэшце Вілейскае вадасховішча
35. Прыгожае
36. Ну і чаканы разварот трэка і вецер у спіну
37. Хаця дагэтуль ён і не вельмі нам замінаў, таму і далей ён нам не вельмі і дапамагаў
38. 120 км Ілля - чарговы адпачынак
39. Хутка выехалі далей
40. Другая палова дыстанцыі нялёгкая, чакаецца рэльеф, а мы ўжо накаталіся. Адзін удзельнік трохі адстаў. Пачаўся сапраўдны ультрамарафон, ну амаль як на налібоках)
41. Прыгажэйшы велабан ўздоўж канала
42. Змагаемся з дыстанцыяй як можам
43. Нечаканы брод праз рэчку Канатопку. У тым месцы яна перасякае канал і дарога зроблена ў самім акведуке, вельмі незвычанае месца
44. Шмат лясных дарожак ў тых мясцінах адсыпаныя жвірам. Відзьмо дзякуючы будаўніцтву канала - былыя пад'яздныя шляхі для тэхнікі
45. Адьтуль зноў пачынаецца рельеф. 1300 метраў самі сабе не набяруць
46. Кацілася ўжо даволі нялёгка
47. Нават цяжкавата
48. Жвір хоць і добры, але рэльеф выматваў
49. За 30 км да фінішу апошні прыпынак на ежу

50. Цяжкасці нарэшце скончыліся застаўся толькі фінішны хуткасны спуск да Менска

 51. 7 кілометраў па лесе каля Заслаўскага вадасховішча, хуткасны сінгл па беразе і мы на фінішы

52.  3-га ганца страцілі, але ён быў праз паўгадзіны)
53. За дзень амаль 210 км Трэк такі Чакаем вынікі


Асаблівай справай была эвакуацыя. Таму як прыехалі мы позна, уехаць маглі толькі цягніком у 00.50. Але квіткі на цягнік на Баранавічы не купілі раней. Нажаль ўсе яны скончыліся і прыйшлося ехаць сваім ходам на вакзал, ды чакаць першую электрычку ў 04.27 раніцы. Без прыгод не абыйшлося

 

ВЫНІКІ БУДУЦЬ ТУТ 

Страва 

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

"Курортны" адпачынак ў Ліпічанскай пушчы

Пешы паход на Вуглянку

Невельскі чыгуначны трып