Пакатайка на Гаць, экасцежку тэсціць
Ёсць у мяне такое guilty pleasure - сёрфіць па сайтах дзяржарганізацый ды шукаць розныя незвычайныя рэчы. Вось і дайшла чарга да Баранавіцкага лясгаса, які зрабіў веламаршрут ад Гаці да Паўлінава ды меў неасцярожнась выкласць апісанне са схемай машрута на сайце. Акрамя яго створана экатрапа ад Гаці да вядомай крыніцы "Тхароўка". Затэсціць ўсё гэтае багацце на прадмет сапраўднага турыстычнага патэнцыяла гучала як выклік, што было і зроблена ў мінулую нядзелю

Допіс з фоткамі далей
01. Выязжалі электрычкай на Брэст у 10.24
02. Сабралася кампашка на 9 рылаў, вось што атрымоўваецца калі старт не ранні, ды да яго ехаць не праз ўсю краіну)03. Каб патрапіць на Гаць спатрэбілася праехаць 20 км праз лясы04. Усюды лес за дорожкамі разнастайнай якасці05. Зазірнулі на Вуглянку06. Турыстычная стаянка чакае нас07. Нават не адна08. Нарэшце возера Гаць09. Схема экатрапы з сайта лясгаса. Няма ні трэкаў, ні дакладнай мапы, толькі вось гэта, ды апісанне інфапунктаў10. Я чакаў штосці, напрыклад, разметкі, без яе арыентаванне ды пошук пунктаў быў сапраўдным квэстам11. Ехалі марудна і доўга ў пошуках, арыентуючыся па схеме12. Пабачылі нейкія шыльды, але не адразу зразумелі, што гэта і ёсць сваеасаблівая разметка13. На пунктах з нумарамі ёсць, як мінімум вось, такія шыльды14. Падыход да вады15. Нават на адным пабудавалі альтанку з вогнішчам16. Каля кожнага пункту шыльда з QRкодам17. Нарэшце пачалі разумець куды гэтыя стрэлкі напраўленыя18. Такія інфаплакаты верагодна камусьці цікавыя19. Прыгожы мосцік ўжо каля крыніцы20. Афлайнавая мапа-схема ў пачатку сцежкі

24. Дык і ехаць па маршруце непадрыхтаванаму раварысту, нават на горніку, даволі няпроста25. Разметка ўсё тыя ж страшнаватыя шыльды26. Таму квэст-арыянтаванне па схеме працягваўся27. Цікавы пункт: Лясная казка, ці Хата пустэльніка28. Месца незвычайнае, ды прыкольнае29. Шукалі яго доўга, але адшукалі 30. Ганаровая грамата31. Малыя архітэктурныя формы32. У астатнім бачна занядбанасць33. Клумба ды пруд знікаюць34. Далей арыентаванне пайшло лягчэй35. Дарожкі не заўсёды добрыя, але разметкі мы прытрымліваліся36. Месца лагера37. Пасля пункту і такая разметка знікла, далей рушылі па схеме38. Чарговыя пункты Касцёл ў Лясной, ды сама Лясная39. Дуб каля санаторыя "Чабарок"40. Мы ўжо пачулі, што трохі укаталіся, таму зрабілі адпачынак на Паўлінаўскім возеры з вогнішчам41. Апошні пункт - сядзіба ў Паўлінава42. Уваход43. Шыльда44. Апошнія 20 км проста ехалі да хаты праз лясы і палі. Перад Малахоўцамі прыйшлося рэзаць па кукурузе да асфальта, каб не ехаць па раллі на полі45. У Баранавічах былі ўжо пасля 18.00. За дзень 75 км, трэк такі
Па выніку тэставання нават не ведаю што пісаць. Ну ўсё дрэнна. Сімулякр ды паказуха, калі адным словам. Развіццё турызму неабходна і пасыл, вядома, добры, але рэалізацыя... Нельга казаць, што не рабілі нічога, але калі турыстычныя маршруты робяць тыя, для якіх гэта ўвогулле не іх праца атрымліваецца вось такое, нешта... Па факце, карыстацца гэтымі экатропамі ды веламаршрутамі я б не стаў з меркавання бяспекі, лепш проста пакатацца











































Комментарии
Отправить комментарий