Kaspersky Race 2026. Двухдзённы ХСМ

6-ы ўдзел у Kaspersky Race і зноў я ўпісаўся ў двудзённы ХСМ на 160 км. Як кажуць сябры, гэта лепшае што ёсць у Беларусі ў MTB XCM і проста трэба ў ім удзельнічаць. Таксама для мяне ён зрабіўся гэтакім закрыццём летняга сэзона - апошнімі днямі калі катаеш у летняй вопратцы.

 

Як гэта было глядзім у допісу 

 01. У суботу 19 верасня раніцай ужо былі ў цэнтры ў Якутскіх гарах

02. Фінішная сцэна
03. Мапы маршрутаў
04. Спіс удзельнікаў
05. Таксама ў яго патрапіў
06. Як заўсёды размесціліся ў кемпінгу
07. Удзельнікі прыгодніцкай гонкі падрыхтавалі ровары каб стартаваць у 10 гадзін
08. Сябры гатовыя ірваць 30-цігадзінны ПРО класс, пазычым ім удачы
09. А мы чакаем старта ў 12.00 пад стартавай аркай
10. Нарэшце паехалі
11. Трэк першага дня 67 км

12. Ён адрозніваўся ад мінулагодняга, але быў не меньш, а можа нават больш складаным

13. Укатаныя палявыя дарожкі былі далёка не ўсюды

14. Шмат кукурузінга
15. КП
16. Кукурузінг у шматліткіх месцах быў даволі жорсткі, напрыкнцы маршрута ўвогулле быў сапраўдны лабірынт
17. Таксама шмат жвіравых аўтабанаў
18. Па якім сустракалі сустрэчных ганцоў прыгодніцкай гонкі
19. Ды таксама грэвал-класса
20. Чарговы КП
21. Раваровыя могілкі
22. У лесе месцамі было зусім няпроста
23. Жвіравы аўтабан каля Сіманаў
24. Вельмі атмасферны
25. Трэк некалькі разоў перакрыжоўваў сам сабе, што было ня вельмі зручна, але асабліва не замінала
26. Па дарозе ледзь не згубіў свой навігатар. Зляцеў з руля і я змарнаваў амаль паўгадзіны яго шукаючы. Фэйл поўны...
27. Антэна
28. Фінальныя 9 км як заўсёды самыя жорсткія
29. Прагон па раллі, ды лабірынт па кукурузе
30. Ехаў 5 гадзін. Ну такое сабе. Ды 30 страчаных хвілін вельмі шкада..
31. Вечаровы кемпінг
32. Вудалося не паддацца шматлікім спакусам, нават пашчасціла легчы спаць рана
33. Старт другога дня ранішні, у 7 гадзін ужо пад'ём, каб паспець да старта ў 09.30
34. Суворая марафонская раніца
35. Стартавы створ
36. Удзельнікаў было нашмат больш. Дадаўся натоўп ганцоў толькі на палову дыстанцыі
37. Трэк другога дня 95 км. Ён таксама быў зменены і стаў больш складаным адносна мінулага года
38. Шмат кукурузінга
39. І шмат дзе ехалі па трэку першага дня
40. Таму было няпроста
41. Кантрольны бульдозер нікуды не падзеўся
42. Тутэйшыя краявіды "луных гор"
43. Масток праз рэчку
44. Тандэмшчыкі
45. Па жвіравым аўтабане
46. 
47. Ехаў пераважна самотна
48. Навігатар у гэты раз прычапіў добра і ён мне больш не замінаў
49. Ехаў ня хутка, спяшацца ўжо не атрымліваецца)
50. Але і прыпыняўся ня шмат
51. Укатаныя палявыя дарожкі "луных гор"
52. Апошнія 30 кіламетраў ужо не спыняўся
53. Нават дадаў хуткасці
54. Кукурузінг
55. Бясконцы кукурузінг...
56. За 10 км да фінішу пачаўся легкі дожджык
57. Ён мяне вельмі напужаў, таму прыбавіў яшчэ хуткасці і праляцеў апошні пункт харчавання без прыпынку
58. Нарэшце фініш
59. Чуць больш за 6 гадзін, вельмі нядрэнна
60. 52-гі па выніку.  РЭЗУЛЬТАТЫ

Трэк 1-га дня

Трэк 2-га дня 

Фота ў гугле 

Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

Веламарафон Соль Палесся 2026. Зноў замыкальны

Вялікі вясновы велапаход па Поўначы нашай ды Себяжскі НП

Нарача-Вілейскае восеньскае падарожжа